Сообщение от tanya84
Посмотреть сообщение
Новы аччот. Паміж рыбалкай і грыбалкай учора выбраў другое. Сьпярша паехаў на сваё рыжыкавае месца. Знайшоў іх: за тры гадзіны назьбіраў 7-літровае вядзёрка ўлучна пяць чырвонагаловікаў, некалькі балотных падасінавікаў і бабак. Рыжыкаў мала што утрая менш чым летась, дык яшчэ тры чвэрці чарвівыя (і з тых што ўзяў, і дома выкінуў палову). Рыжыкі адзінкавыя, растуць толькі на адкрытых месцах.
Потым паехаў шукаць новыя месцы па падказках tanya84 (поле з рэдкімі асінкамі, бярозкамі і хваёй). З трэцяй спробы знайшоў. Грыбы усіх відаў што я зьбіраю акрамя белых (лісічкі, падасінавікі белыя (шт.10) і чырвоныя (шт.6), рыжыкі (шт.10), масьляты, махавікі, польскія (шт.5), бабкі (вельмі шмат), парасоны (3)). Адразу было заўважна, што туды ніхто ня ходзіць, хаця месца паміж двума дарогамі: шмат павуціньня і СОТНІ грыбоў-пераросткаў, асабліва масьлякоў і бабак. У вядро пайшло недзе каля 10 літраў хвілінаў за 40, прычым палова часу пайшла на развешваньне старых грыбоў па дрэвах. Стаўбцоўскі раён.
Прокомментировать: