Объявление

Свернуть
Пока нет объявлений.

Озёра Струсто и Снуды (Браславский р-н)

Свернуть
X
 
  • Фильтр
  • Время
  • Показать
Очистить всё
новые сообщения

  • lynx
    Участник прокомментировал ответ
    брэнд Vabik на таковском..
    а брэнд RS на сяковском…

    Сообщение от long kast Посмотреть сообщение
    к сожалению никто точно не знает на что завтра будет клевать . Знают только на что сегодня ловилось. :)
    сёдня на беларуска-мовнае клевало-)
    3Автра клюнет на русско-йа3Ы4ное=)

  • Рыба-скат
    Участник прокомментировал ответ
    Chipolino 1972, ну тут всё просто , у нас два государственных языка . Як напрыклад у Канадзе , англійскі і францускі .

  • Chipolino 1972
    Участник прокомментировал ответ
    Рыба-скат, если не логично, почему ты пишешь мне на русском?

  • Рыба-скат
    Участник прокомментировал ответ
    А почему забытые ???
    И при чём тут душы ? В Германии пишут по немецки , в Италии по итальянски , в России по русски . По чему в Беларуси должно быть по другому ?
    Не логично , товарищ .
    Последний раз редактировалось Рыба-скат; 25.07.2025, 21:45.

  • Chipolino 1972
    Участник ответил
    О как! Своим комментарием я взбудоражил забытые струны душ форумчан... Беларусь назауседы!

    Прокомментировать:


  • 1973Дима
    Участник прокомментировал ответ
    "Хто забыў сваіх продкаў — сябе губляе, хто забыў сваю мову — усё згубіў". Не мой радок, адзін вядомы рыбак напісаў

  • Joven
    Участник ответил
    smoothblend , не, гасцявалі ў іншай гаспадыні. Лавіў метр ад трыснягу злева ад Панцялееўскага рога, якраз на перападзе глыбіні з 2 на 5 метраў. Ну і гарлачыкі там таксама былі, мне падалося гэта важлівым фактарам для ліневай рыбалкі.

    Прокомментировать:


  • smoothblend
    Участник прокомментировал ответ
    Былi у гаспадынi Галюнi? Лавалi каля вострава? Калi там кармiць днi 3-4 - можна нарвацца на ладнага лiня, ляшча ды плотку. Возера вельмi рыбнае, асаблiва, калi эхалотам добры перапад глыбiнi знойдзеш.

  • Joven
    Участник ответил
    Дзякуй усім за водгукі!
    На будучае буду шукаць магчымасць усе ж рабіць колечкі фотак для справаздачы.
    Прабачце, што пішу ў асобным паведамленні, нажаль, чамусці не дадаюцца каментары.

    Прокомментировать:


  • Водномоторник
    Участник прокомментировал ответ
    Сообщение от Chipolino 1972 Посмотреть сообщение
    Не в претензию, но 2 вопроса:
    1. Чаму на белорусскай мове?
    2. Хде фото?
    Не сядзіцца ў хаце
    Хлопчыку малому:
    Кліча яго рэчка,
    Цягнуць санкі з дому…
    ..................................
    ..................................
    Ад тэй песьні-казкі
    Трудна адарвацца,
    І ёй струны сэрца
    Хочуць адклікацца.


    Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/1/III/На рэчцы зімою...

  • 74sergz
    Участник прокомментировал ответ
    Турист, Алег, дадам вось яшчэ наконт гэтага крышачку, свае як то кажуць думкі.
    Напрыклад я магу толькі пазайздросціць такой пра рыбалку справаздачы на нашай роднай беларускай мове. Калі чытаю - то разумею ўсё, а вось самому напісаць па-беларуску падобны расказ пра рыб лоўлю - у мяне не атрымаецца так моцна ніколі, хіба што толькі ляпіць Трасянкай.
    Звярнусь цяпер да фарумчаніна Joven. Пішыце калі ласка, гэта канешне па магчымасці і свайму жаданню, дык вось, пішыце тут, у форуме часьцей, вельмі прыемна бачыць і чытаць на Мове справаздачы рыбалоўныя. Вялікі Вам дзякуй, моцна цісну руку!

  • Турист
    Участник прокомментировал ответ
    Chipolino 1972, на беларускай мове. Так дакладна. Цудоуная родная мова гучыць на беларускiм форуму.

    Фота бы не сапсавала тэкст. Тут згодны.

  • Joven
    Участник ответил
    Chipolino 1972

    1. А чаму б і не? Люблю нашу мову. 2. Не рабіў фота, не было калі, надта не хацеў марнаваць час на гэта.

    Прокомментировать:


  • Chipolino 1972
    Участник прокомментировал ответ
    Не в претензию, но 2 вопроса:
    1. Чаму на белорусскай мове?
    2. Хде фото?

  • Joven
    Участник ответил
    Упершыню пабываў на Браслаўскіх азёрах, вёска Панцялейкі на возеры Струста.
    Чатыры дні сямейнага адпачынку, хацінка ля самага берага, човен ў нашым поўным карыстанні: гэта мара кожнага рыбалова.
    Маёй асабістай марай было злавіць на паплавочную вуду ліна. І гледзячы на берагі, густа зарослыя трыснягом, я быў цвёрда ўпэўнены ў хуткім ажыццяўленні гэтае мары.

    Першы выезд быў у якасці разведкі.
    Шукаў добрае месца, правяраў глыбіню, знаёміўся з вадаёмам. Сёе-тое нават злавіў, на добрую патэльню хапіла.

    Наступнай раніцай добра падрыхтаваны яшчэ да світанку я быў на вадзе. Рыба брала, ладныя плоткі і чырвонаперкі не давалі сумаваць, і вось нарэшце пасля прыгожай паклёўкі адчуў прыемны цяжар і барацьбу рыбы. Гэта быў ён: залаты прыгажун, вялікі і моцны лін. Складана было зладзіць з ім у атачэнні гарлачыкаў і трыснягу, але здолеў узяць рыбу, адчуваючы неверагоднае задавальненне.
    Пасля яшчэ палавіў крыху ды паехаў да хаты адпачываць, бо сямейныя справы ніхто не адмяняў.

    На трэцюю раніцу ўсё рабіў гэтаксама, на тым жа месцы і добрых паклевак было болей. Узяў яшчэ аднаго ліна, нават буйнейшага за ўчорашняга. Патрымаў на гапліку вялікага ляшча, што здолеў ўцячы ў траву, адкуль я не даў рады яго вывалачы. І было яшчэ некалькі ліновых паклевак, пасля якіх я не змог давесці рыбу да чоўна, кожны раз з нейкай дзіўнай сумессю радасці і расчаравання пазіраючы на залаты бок сыходзячай рыбы.

    Вось такі атрымаўся выезд. Лепшы за доўгі час. Дзякуй возеру Струста, спадзяюся на новыя сустрэчы!

    Прокомментировать:

Просматривают:

Свернуть

Кто рыбачит

Свернуть

На рыбалке никого нет

Обработка...
X