А можа гэта жнівень? Час ідзе…
Мабыць падрос сёлетні прыплод карася, бо занадта актывізаваўся акунёк, катлы па ўсяму вадаёму. Самае цікавае, што да сённяшняга дня, акунька я тут не лавіў і не бачыў, а тут прарвало.
Карась, карасік, а ты дзе? Уражанне, што ўсяляка мелкаплоць ды какушок з пячкуром яго выгналі з трусця. Ну не мог ён сёння не кляваць! І вось пачало сутонець, першая выкладка… сход… прыкрасць. Але ўсё ж аднаго карапузіка ўзяў, як-раз перад самымі прыцемкамі.
ЗЫ. Быў яшчэ заўчора, але то была не рыбалка, а хохма..
На кручок паспела прычапіцца толькі адна мелкаплоць. Не, канешне паклёвачкі потым яшчэ былі, але вось на гульню паплаўка з трусця павыграбалі жабы і спрабавалі яго заглынуць, а потым проста пачалі на яго ўзлазіць і тапіць. Жабы, ці ёсць у вас сумленне? Нее! Бо ў вас мозг, што цыцка прусака! :)
4 Фото
Прокомментировать: