Объявление
Свернуть
Пока нет объявлений.
Волчковичское водохранилище (Птичь), (Минский р-н)
Свернуть
X
-
У якасці прадмовы да сенняшняга нарысу: некалькі тыдняў таму праз уласную нязграбнасць і дурасць загубіў сваю ўлюбеначку - 6-метровую Валжанку.
Колькі разоў дзед вучыў: "Ніколі не кладзі вуду пад ногі, наступіш". Так і атрымалася, разблытваючы бараду падчас адной з рыбалак незнарок наступіў на бланк... Хрусь - і папалам.
Не апісаць словамі як мне было шкада вуды, вельмі яна мне падабалася, шмат рыбы мы з ей налавілі. Але час загойдвае раны, і ўчора я набыў сабе замену, хоць і іншага брэнду, але ў руцэ трымалася добра, таму вырашыў браць. Ну а калі ўжо ўзяў новую вуду, дык трэба некуды ехаць. Першая думка пра вадасховішча Пціч - досыць ужо плотак балонкай на рацэ ганяць, надышоў час зняць мой асабісты карасевы праклен на гэтым вадаеме.
Я некалькі разоў спрабаваў лавіць тут карася, але кожны раз вынік быў нулявы. Ці то не трапляў у клеў, ці не на тое лавіў, ці не так лавіў, хто яго ведае...
Узяў у краме троху "жываціны", а калі надвячоркам збіраўся, падумаў, што не лішне будзе ўзяць маннай крупы на ўсяляки выпадак. Забягаючы наперад, гэта была вельмі слушная думка.
Прачнуўся калі пачало віднець, вырашыў не марудзіць і адразу ехаць, бо хоць і працоўная субота, але народу можа быць шмат.
А 5 гадзіне ўжо быў на беразе. Так, народ прысутнічаў, але адны толькі фідэрысты на пляжу, а мяне сення цікавіла іншая лакацыя. Ад пляжа пайшоў у лес і знайшоў добрую прагаліну сярод зарасніку чарота. Раскладваюсь і адзначаю, што чарот трапеча ад ходу буйной рыбы, Гэта была не вельмі добрая навіна: здаецца, карась яшчэ актыўна нерастуе. Але, рыба прысутнічае, таму будзем спрабаваць лавіць.
Пачынаю з двух апарышаў. Мінула хвілін дзесяць, паплавок імкліва рушыць ўбок, але гэта плотка. Не тое, што чакаў, але дзякуй і на гэтым. Тым больш што плотка была адна, і больш паклевак не было. Спрабую чарвяка - таксама аніякага інтарэсу з боку рыбы. Гульня з глыбіней, грузікамі, памерам кручка не прынесла выніку. Саджуся піць гарбату і прыходжу да высновы, што трэба гатаваць манку.
Замешваю, дадаўшы крыху прыкормкі, каб лепей трымалася на кручку, закідваю, спрабую лавіць на працягу паўгадзіны. Нуль.
Добра, думаю, не хочаш манку з прыкормкай, на табе чыстую з кропелькай сухога часныку. Вось гэта іншая справа - адрязу бярэ чырвонаперка. Але, як на смех, і яна была адзінай рыбай доугі час, і калі я ўжо пачаў губляць надзею, карась такі ўзяў. Прыгожая паклеўка і неверагодна прыемнае адчуванне ад выважвання добрай рыбы, якая, да таго ж, супраціўляецца да апошняга. Есць першы мой карась на Пцічы!
Працягваем? Дзе там. Ближэйшыя дзве гадзіны аніводнае паклеўкі. У адчаі я ужо быў амаль гатовы скручваць вуду ды ехаць на раку па плотку. Але звычайная чалавечая лянота зберагла мяне ад гэтае памылкі, да таго ж, я заўважыў, што ў чароце стала цішэй, а гэта магло азначаць, што карась зрабіў перапынак у амурных справах і, мабыць, хутка захоча падмацавацца. Адначасова прыкмеціў купінку чароту, ля якой доўгі час адбываецца двіж і скачкі буйной рыбы на зайздрасць усім Пцічанскім водналыжнікам. Спрабую закінуць туды, паклеўкі няма, раблю падцяжку і адчуваю прыемны цяжар. З-за сонечных блікаў і хваляў ад маторкі лыжнікаў і ветру я, верагодна, прамаргаў паклеўку, бо рыба узяла, як кажуць, у шахту, і відавочна не была выпадковай.
Зноў закідваю пад купінку - яшчэ паклеўка, на гэты раз я добра яе пабачыў.
Праз некалькі звілін яшчэ адзін.
І тут я разумею, што манка ўжо амаль скончылася, а так хочацца давесці лік карасеў да пяці.
Узгадваю дзяцінства і вырашаю размачыць батон і рабіць з яго галушкі. Закідваю на батон - паплавок на дно адразу! Плотка грамаў на 100, вельмі прыемная і нечаканая.
На працягу 40 хвілін працягваю лавіць на батон і нарэшце пяты карась узяў.
Сказаць, што я быў задаволены - нічога не сказаць. На гэтай мажорнай ноце вырашыў збірацца да хаты, хоць, мяркую, можна было б лавіць і далей.
Але дзякуй і на гэтым, сення Пціч падаравала мне сапраўдную эмацыйную рыбалку, калі ты быў за некалькі крокаў да таго, каб вярнуцца дамоў ні з чым, але пераадолеў, перш за усе, сябе,і выйшаў пераможцам.
1 Фото
- 30 Нравится:
-
дак эта спасалка с майво 6алкона в 6иноколь ПР0сматриваеццо, но притусячить тока на северные берега получалось - часика полтора пеш0чком.. для палаточного лагеря местечек там ещо больше..,чем на пляжном п06ережъе, куда упоротые бриковцы на бензиновой тяге фсю рыбу и переманили..(0тчег0 напротив Строчицы ничо кроме пл0твички дэцыльной не П0падал0$ь=(( спрашиваеццо, анахуа?, если уклейки и леща заведомо нет, а они фкуснее и на ММ имеюццо=)Последний раз редактировалось lynx; 06.05.2024, 11:55.
-
Как пенсионер, уже со стажем, заявляю, что для меня, вот такое время провождения на берегу любого водоёма, да ещё бы в дали от цивилизации - просто в кайф. Не надо мне берег турецкий, родная вода мне нужна! Вот только бы поменьше забот, о которых писал AN, которые и в моей жизни присущи и не дают в полной мере последовать их примеру. Просто завидую хорошей лютой завистью, этим пенсионерам, которые с весны по осень - вот таким образом отрываются... Быть добру!Сообщение от AN Посмотреть сообщениеДа, и все же такой вариант, не со всем и плох.
Дача? Деревня? Да там забот, полный рот, даже минимум по хозяйству....
Квартира? Жесть.....Путешествия? Неплохо, но далеко не каждому пенсионеру по карману... Так что лучше?:))))
- 6 Нравится:
Прокомментировать:
-
Были вчера с внуком внутри аквариума после обеда. Ведро прикормки скормили, видели не больше 5 поклевок. Предлагали богатое меню: опарыш (белый и красный), червяк, мотыль, манку. Наверное не под тем углом забрасывали...Кусты ходят ходуном, идет нерест плотвы вдоль всего берега. Рыбы не поймали, но отдохнули классно. Всем НХНЧ. И со светлым днем Пасхи.1 Фото
- 15 Нравится:
Прокомментировать:
-
Еще вчера лещ активно нерестился, а сегодня уже вылупился, стал на точку и активно кормится. Иногда ртом, но чаще спиной))
Плотва тоже сегодня активничала, особо не смотрела, что там на крючке. Размер привычно мелкий, но одну ладную уговорил, на червя. Вся словленная была уже пустая, совпал нерест с лещом, будем через лет пять лещеплотов ловить:)
Поутихли нерестовые баталии и у карася, а вместе с ними и клев. С четырех и до темна только 3 штучки. И снова бутер мотыля с опарышем. А Антона с херабуной карась сегодня вообще проигнорил. Еще вчера казалось, вот оно поперло, ан нет, сегодня уже все иначе.
Да, ловили пятиметровыми махалками. У меня оснастка 0,3г. Двух карасей поймал на поводок 0,09. На 0,12, как в прошлый раз, вообще почти не клевало. Шота там под водой поменялось.
- 18 Нравится:
Прокомментировать:
-
Похоже, погоду крутонёт, вот рыба и чует. Да плюс ещё в совокуплении рыба всякая сейчас порезви́ться друг с дру́жкой не прочь, не до наживок с насадками до наших им похоже что сейчас...
...А я че́тверо крю́чьев компании интересной и достаточно качественной что-то вроде Хайябу́сса намедни в Вяче был оста́вивши)
- 1 нравится
-
Весна... Все меняется слишком быстро. Сегодня у меня на водоеме 0 (ноль) поклевок и 5 оборванных крючков. Время-место примерно то же. Снасти и насадка без изменений. Нерест стих, рыба куда-то ушла.
- 3 Нравится:
Прокомментировать:
Просматривают:
Свернуть
Прокомментировать: