Объявление

Свернуть
Пока нет объявлений.

р. Морочь, Семежевский канал и другие

Свернуть
X
 
  • Фильтр
  • Время
  • Показать
Очистить всё
новые сообщения

  • р. Морочь, Семежевский канал и другие

    Морочь река в Минской области, правый приток реки Случь (бас. Припяти).

    Длина 150 км. Площадь водозабора 2030 км2. Среднегодовой расход воды в устье 8,7 м3/с.

    Семежевский канал построен в 1973 г. Участок реки Морочь от д. Семежево до водохранилища используется в качестве водоисточника
    подробнее>>>
    Последний раз редактировалось Rammstein; 20.05.2011, 15:37.

  • Падчас аднаго з сямейных застолляў жончын дзядзька доўга распавядаў як некалькі год таму па вясне ён з сябрамі наведваў Семежаўскі канал, і якая там была мардатая плотка ды тлусты падлешчык. Мне стала цікава, і канечне я палез шукаць у "гэтых вашых інтэрнэтах" інфармацыю наконт канала і рыбы ў ім. Ужо каторы раз з вялікай удзячнасцю адзначаю, якім карысным рэсурсам з'яўляецца БРІК для тых, хто шукае новыя мясціны і прагне вандровак. Я "праштудзіраваў" амаль усю адпаведную галінку форума і вырашыў, што варта было б паглядзець гэтае месца на свае вочы.
    І вось у мінулы чацвер мы з сябрам а чацвёртай гадзіне раніцы стартуем з Мінску. Настрой файны: усе працуюць, а мы на рыбу, і нас чакае хоць і невялічкі, але ад таго яшчэ больш шчаслівы момант без тэлефонаў, турбот і клопату штодзённага жыцця.
    Я загадзя прыкмеціў на мапе месца за другім мастом цераз канал, там, дзе пачынаецца лес. Прыбылі, сонца толькі узышло, птушыны гоман рве вушы і душу на шматкі, лес толькі-толькі пачаў зелянець, і пах маладой лістоты кружыць галаву. Адным словам, прыгажосць неімаверная.
    Пачалі лавіць, і хутка зразумелі, што мы кайфанем напоўніцу. Рыба была актыўнай, брала амаль з кожнага закіду. Няхай памер быў з большага невялікі, але раз-пораз траплялася і патэльнага памеру рыбка. Нават кароткачасовы дождж не сапсаваў нам настрой, а быў досыць дарэчы каб падмацавацца. Не ведаю, як хто, а я заўсёды забываюся на ежу і іншыя чалавечыя патрэбы калі рыба добра бярэ. З асалодай пакаштавалі сала з свежым хлебам і маладой зелянінай і хутка вярнуліся да лоўлі.
    Час праляцеў непрыкметна. Здавалася, толькі прыехалі, а ўжо трэба збірацца дамоў. Для мяне гэта заўсёды сумны момант, але кожны раз я супакойваю сябе тым, што нешта павінна скончыцца, каб даць пачатак чамусьці новаму. І таму новым вандроўкам абавязкова быць.
    Па рыбе злавілі прыкладна норму на дваіх, з сабой узялі буйнейшую на пачастунак сем'ям. Лавілі на 7-метровыя паплавочныя вуды з лёгкай вясновай аснасткай.

    Выбачаюся, што без фотак, неяк не даў рады нешта сфоткаць ў гэты выезд.

    Комментарий

    Просматривают:

    Свернуть

    Кто рыбачит

    Свернуть

    На рыбалке никого нет

    Обработка...
    X