Объявление

Свернуть
Пока нет объявлений.

Водохранилище Вяча (Минский р-н)

Свернуть
X
 
  • Фильтр
  • Время
  • Показать
Очистить всё
новые сообщения

  • Водохранилище Вяча (Минский р-н)

    Водохранилище Вяча создано в 1972 году на р. Вяча в 19 км к северу от Минска. Вокруг озера находится зона отдыха Вяча.
    Размеры: 6,5 х 0,6 км, площадь 1,6 км2, наибольшая глубина 7 м.
    ]---------------------------------------------------------------------------
    Где ловить, как ловить, как добраться/подъехать и прочие околорыболовные вопросы ЗАДАЮТСЯ и ОБСУЖДАЮТСЯ в теме
    Общалка: водохранилища Вяча, Острошицкое и окрестности.
    ---------------------------------------------------------------------------

    Карты водоема: Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	Вяча.JPG
Просмотров:	1
Размер:	70.7 Кб
ID:	3920329 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	глубины левая сторона.jpg
Просмотров:	1
Размер:	178.5 Кб
ID:	3920331Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	глубины правая сторона.jpg
Просмотров:	2
Размер:	158.5 Кб
ID:	3920332
    Вложения
    Последний раз редактировалось UGO; 29.06.2016, 19:58.

  • Увесь мінулы тыдзень жыў адзін, бо жонка з малымі з'ехала да бацькоў на лецішча. Адчуваў сябе неяк несамавіта, бо ўжо доўга не заставаўся ў адзіноце на такі працяглы час. Але ёсць і відавочныя плюсы, бо нарэшце з'явілася прастора для рыбацкай справы з амаль неабмежаваным часам.

    Цяжкі выбар паміж футболам і світанкам ля вады. У пятніцу перамог футбол, бо чэмпіянат свету ўсе ж раз на чатыры гады, а рыбалка трохі часцей. Таму ў суботу прачнуўся позна, і без аніякае спешкі пачаў збірацца на Вячу. План быў прыехаць на Дафарэнцыю, правесці дзень, зачапіць пачатак ночы і вярнуцца дадому якраз да чарговага матча паміж Англіяй ды Нарвегіяй. Але ўсе сапсаваў мой сябра, які, даведаўшыся, што я на вадасховішчы, настойліва прапанаваў заставацца на ноч, бо самыя мардатыя ляшчы і ліны на Вячы, як вядома, начные.

    Прабач, футбол, сення без мяне. Пагадзіўся застацца.

    Сябра прывез ўсё што трэба для начной рыбалкі, але так, каб не валачы з аўто турыстычнае рыманне па некалькі разоў. Намёт не ставілі, спалі пад адкрытым небам, загарнуўшыся ў спальнік. Забягаючы наперад, аніякага дыскамфорту не адчулі, балазе дажджу ноччу не было.

    Пачаў лавіць на паплавок. Да дажджу амаль не было паклевак, рэдкая плотачка на апарыша. Пасля дажджу расклаў фідар, і тая жа плотка хапала прынаду ў паўвады. Бліжэй да вечара пачаў адгукацца дробны паўлешчык на матыля, прычым, на паплавок таксама. Але мабыць я недастаткова шчодра карміў, бо пасля серый з 5-7 рыб паўлешчык сыходзіў і яго замяняў бычок.
    Трохі замінала лавіць ціна, якой зараз вельмі шмат на дне вадасховішча, і даводзілася валачы вялізны ком пасля кожнага закіду фідара.

    Ноччу было цікава. У мяне ўзяў невялікі прыгажун-лінок. Потым завітаў спадар карась, круглы як пятак. У сябра памер паўлешчыка стаў болей прыемны, і серыя паклевак завяршылася прыгожым ляшчом. Дзесьці да 2 гадзіны лавілі, потым пайшлі адпачываць.

    Раніцай да 6 гадзіны таксама браўся паўлешчык, але пасля стала зусім глуха, і хутка мы пачалі рыхтавацца да ад'езду.
    Забралі буйнейшых паўлешчыкаў на вэнджанне, ліну з карасём падзякавалі ды адпусцілі.

    Такая вось цікавая, нечаканая начная рыбалка атрымалася. Вельмі спадабалася, таму будзем спрабаваць яшчэ.

    Комментарий

    Показать

    • lynx
      lynx комментирует:
      Редактировать комментарий
      П04ему карась круглый?, такой бывает только 004ень редкостной разновидности с красными плавниками..(П0фсеместно ище3Ающий в 21 веке((( А 99% карасей в лю6ительских УЛ0вах 0вальными должны быть-( or эллиптическими-))

  • lynx , мабыць нейкі гібрыд з нашым родным залатым карасём. Натуральна круглы быў.

    Комментарий

    Показать

    • lynx
      lynx комментирует:
      Редактировать комментарий
      а чаму 6ЫУ?..ра6i 3 йаго таранку, ды адпраУляй ихтыёлягам галаву 3 жабрамi..(+ спiнной плаУнiк-)

Просматривают:

Свернуть

Кто рыбачит

Свернуть

На рыбалке никого нет

Обработка...
X