Объявление
Свернуть
Пока нет объявлений.
Меломанам
Свернуть
X
-
Хто там будзе? Волi i так хапае, а пiва болей 1 кг. ня вып`ю, ды i стары ужо дзеля "тусовак".
-
Басовішча 2008 - Basowiszcza 2008 - найстарэйшы фэстываль музыкі маладой Беларусі адбудзецца 18-19 ліпеня. Як заўсёды на мяжы Беларусі з Польшчай, нажаль на тым баку, мястэчка Гарадок (Grodek). Неперадаваемая атмасфэра свабоды, рок-музыкі сярод сотняў намётаў, разам з тысячамі аматараў і півам. Спасылка: http://music.fromby.net/bas/
Ёсьць візавая падтрымка (бясплатна). Калі пра гэта патрэбна інфа, а таксама пра тое, дзе, як, з кім, што браць - зьвяртацеся празь личку. З задавальненьнем распавяду.
Прокомментировать:
-
Сообщение от Паук Посмотреть сообщение..Можа падкажаш, дзе узяць "Паланэз" "Песняроу" на роднай мове, дзякуй.
Прокомментировать:
-
Калi "у кароткага" няма, то пiшу са службовай машыны, а дома у мяне з гэтым ладна. А "Паланэз" на расейскай ёсць, але я чуу, што ёсць недзе на нашай, але не магу знайсцi.
Прокомментировать:
-
Сообщение от Паук Посмотреть сообщениеApalonik
Можа падкажаш, дзе узяць "Паланэз" "Песняроу" на роднай мове, дзякуй.
Песьняроў выдавалі цалкам афіцыйна і шмат, яны павінны быць ва ўсіх музычных крамах.
Я ўвогуле зусім не сапраўдны меламан, проста слухаю, што падабаецца, ды на канцэрты калі-некалі хаджу. Ня ведаю нават як клічуць шмат якіх музыкаў і групы мне невядомыя ёсьць і дыскі ў мяне ўсе падрапаныя. А вось малыя мае сапраўдныя "фантыкі". Дачка (13) закаханая ў НРМ, а сын (1,5) - у Краму, можа разоў пяць запар Стэфку станчыць.
ЗЫ Зрабі бел. раскладку, а то чытаць цяжка :-D
Прокомментировать:
-
Сообщение от win Посмотреть сообщениеМожет у кого есть на CD в хорошем качестве записи Высоцкого, прошу поделиться :-) .
тел 653 -87-74 Юра
Прокомментировать:
-
Apalonik
Можа падкажаш, дзе узяць "Паланэз" "Песняроу" на роднай мове, дзякуй.
Прокомментировать:
-
Толькі што Лявон даслаў інфу, што мініпрэзентацыя пераносіцца, бо ён моцна захварэў. Потым паведаміць, калі яна адбудзецца.
Лявон Вольскі "Куплеты і прыпевы". Цяпер на дыску.
Сёньня, 26 чэрвеня, ў краме "Рыга" адбудзецца прэзэнтацыя альбому "Куплеты і прыпевы".Вольскі з гітарыстам Трацяком, Прасьпяваюць пару песень. Пачатак а 18-й.
http://lvolski.livejournal.com/
http://lvolski.com/
Ад мяне: Гэта першы цалкам сольны альбом Вольскага - лідэра Мроі, НРМ, ZET, Крамбамбулі ігтд. На маю думку песьні з альбому - з густам напісаныя пародыі на тое, што ў нас невядома чаму называюць "шансонам". Раю паслухаць гіты - Рабяты з бадунца, Жрэажэс, Жыдамасоны. Але непадрыхтаваным слухачам можа не спадабацца.
Прокомментировать:
-
Кто знает, че там с "Uriah Heep"? Один раз вхолостую съездили. Кочерто все-таки состоится?
Прокомментировать:
-
win,
А можно купить хороший проигрыватель винила и продолжать наслаждаться любимыми записями.
Подозреваю, что хороший проигрыватель и всё, что к нему ещё необходимо, и стоить будет соответственно, но если коллекция достойная, то, может, оно того стОит.
Прокомментировать:
-
Добрый вечер.
Есть в наличии много виниловых пластинок (почти все диски Высоцкого, Битлы, Кино , классическая музыка и т.д.) все не помню, надо лезть смотреть. Уже лежат много лет мертвым грузом, с удовольствием отдам в хорошие руки (даром), выбрасывать рука не поднимается, в свое время с трепетом их собирал.
Может у кого есть на CD в хорошем качестве записи Высоцкого, прошу поделиться :-) .
тел 653 -87-74 Юра
Прокомментировать:
-
Apalonik
Прочитал, подумал, проникся. Точка зрения - имеет право на жизнь, причем твердое право. Сам специально не слушаю бел. исполнителей, но по длгу службы бваю на различных рекламных мероприятиях, куда приглашают все чаще и чаще не Полину Смолову или Алехно, а Крамбамбулю, НРМ или Александру с Константином. Так вот там, в зале - торкает и вставляет (видать живой звук).
На DM я вырос, и сейчас слушаю синтипоп. В ранних Lowe. Mesh, Decode и т.п. проскакивают старые депеши, но с опытом появляется свой стиль, свое звучание.
А то, что все вышло из чего-то, т.е. уже было - чистая правда. Даже моя "грядка" (наружная реклама) - это усовершенствованная наскальная графика.
Прокомментировать:
-
Apalonik
Дзякуй за гэты ліст. У хуткім часе, мабыць, буду у Менску, абавяскова наведаюся на адзначаны адрас. І за ссылку таксама абавязаны.
Што датычыцца музыкі ці літаратуры, то ў гэтым выпадку я не з'яўляюся дакладна прыхільнікам менавіта беларускіх майстроў. Слухаю ці чытаю, тое, што падабаецца, што зрабілі разумныя людзі. Нашто тады пісаў? Дык за дзяржаву крыўдна. Хаця, апошнім часам, да беларусаў я стаўлюся адмоўна. Як казаў калісь незабыўны Карла Маркс: "Народ мае тый урад, які заслугоўвае". Прашу прабачэння за флуд.
Прокомментировать:
-
о!.. цыкавая инфа пра крамку записяу.. зацэню..
//раньшэ баялся, думол фэйс-контроль не пройду..
Прокомментировать:
-
Паліграф-Паліграфыч )))
Данчык зараз працуе на Радыё Свабода ў беларускай рэдакцыі і амаль нічога вражына не сьпявае. Зь ягоным голасам гэта злачынства. Але запісы на кампактах можна знайсьці на вул. Машэрава (былая Варвашэні) 8 (Управа БНФ. Заходзіць туды баяцца ня трэба. Адразу перад уваходам крамка з запісамі. Прададуць за звычайныя белрублі - натаўскіх даляраў, амытых крывёю, ў іх хапае :) ). Нават ня памятаю ці ёсьць у мяне якасныя запісы Данчыка, пагляджу. Я столькі слухаў яго гадоў 10 таму, што больш не магу. У любым выпадку ён ужо ўчорашні дзень. Беларуская музыка пайшла значна далей. Калі ёсьць жаданьне атрымаць агульнае ўражаньне, можна падпісацца на рассылку штогадовага кампакта "Тузін гітоў", а таксама скачаць вось тут http://music.fromby.net/
Вы правы ў тым, што сапраўдная белмузыка ў медыях адсутнічае зусім. Але яна ёсьць у муз. крамах, у нэце, на шматлікіх беларускіх рок-фестывалях за мяжой, на "Аўтарадыё" 105,1 ФМ. А яшчэ яе нарэшце дазволілі граць у клюбах і канц. залях пасьля 3 ці 4-гадовай поўнай забароны. Нягледзячы на ўсё гэта музыка бел.рок- і поп-гуртоў вельмі папулярная ў моладзі (калі ня браць пад увагу гапату) і ўяўляе сабой ЖЫВУЮ рок-культуру. Бітлы, Ролінгі і тп таксама былі такой культурай, гралі ў клюбах. А той, хто на ніх не хадзіў, гаварылі - "куды гэтым малпам да Караля!? Яны ўсё перанялі ад іншых..." А зараз з жывых Бітлоў зрабілі задубелых клясыкаў. Тое ж самае з Пушкіным і Шэксьпірам у літаратуры. Думаю, у іх час знаходзіліся людзі, якія гаварылі, што яны ўсё перанялі, яшчэ й сапсаваўшы ... ну там Гамэра, напрыклад. Ды не хадзілі у тэатр, не разумеючы, што прапускаюць можа найважнейшыя падзею ў сваім жыцьці.
Прокомментировать:
Просматривают:
Свернуть
Прокомментировать: