сейчас с
Алексеем Якубовичем
и
ещё 9
в
Зельвенское водохранилище
.
8 ч. ·
У дуэце з
Vadim Yakubovich
зарэгістравалі каманду "Майстры мармышкі" для ўдзелу ў Чэмпіянаце Гарадзенскай вобласці ў лоўлі на спартовую мармышку з лёду, які адбыўся на Зэльвенскім вадасховішчы ў мінулыя выходныя. Справаздача па гарачых слядах.
У Зэльву мы прыехалі раніцай пятніцы. Засяліліся ў гасцініцу, паснедалі і пайшлі на лёд знаёміцца з вадаёмам і яго воднымі насельнікамі. Так як мы не ведалі, дзе будуць знаходзіцца зоны, то разыйшліся адзін ад аднаго на добрую адлегласць і зрабілі па дарозе ад дамбы да сярэдзіны вадаёма з крокам у 7м. Вадзім эксперыментаваў з сухарным прыкормам, а я падбіраў спосаб кармлення чыстым ліманнікам. У маіх лунках я натрапіў на глыбіню 4,5м і лавіў на лёску 0,066мм з мармышкай 2,5мм. Першы праход даў толькі некалькі маленькіх акунцоў з ёршыкамі. На другім праходзе ў другой лунцы адклікнулася плотка і я паспрабаваў яе раскарміць: пачаў зверху падкідаць трошкі матыля і неўзабаве пачаўся ліфт. Так я і не паднімаўся з лункі пару гадзін, пакуль хлопцы не паклікалі дамоў. Мой улоў склаў каля 3кг. Прыкладна столькі ж злавілі і атстатнія, закрыўшыся плоткай уперамешку з падлешчыкам. Рыбу пабачылі, паветрам падыхалі, а таксама вызначыліся з месцам увахода ў зоны і тактыкай на першы тур. Можна адпачываць.
Лёсаванне першага дня накіроўвае мяне ў зону В, якая крыху закранае рэчышча і з'яўляецца глыбейшай за А, куды пайшоў Вадзім. З сігналам увахода ў зону ў нас пачалася барацьба за вугал: некалькі хвілін суддзі вымяралі неабходныя 5м паміж спартоўцамі і ссоўвалі ўглыб зоны тых, хто ўвайшоў апошнім. Тудэма-сюдэма стартавалі. Я зрабіў 3 лункі ўздоўж бакавой стужкі і падумаў, што трэба дзесьці на ўскрайку лупануць яшчэ адну. Заўважыў на сярэдзіне чырвоную пляму на снезе ад свежага прыкорму. Хтосьці ўчора тут карміў лешчыка

На другі дзень зоны разбілі на больш роўных участках. На падлешчыка спадзявацца было не варта. Са свістком займаю вугал і крочу ўздоўж бакавой стужкі. Раскінуў яшчэ пару лунак па зоне на крайні выпадак па ўчорашняй схеме і вяртаюся на выточную пазіцыю. Пачынаю лавіць, зрабіўшы фатальную памылку - абраў вудачку з лёскай 0,053 і мармышкай 2,5мм і, як вынік, з 5 паклёвак я падсякаў толькі адну рыбку і гэта была "калючка" з палец. З гадзіну я ў паніцы лётаў па лунках у пошуках буйной актыўнай рыбы. Потым усё ж кінуў дурное і дастаў снасць з лёскай 0,047мм і мармышкай 1,8мм. Рэалізацыя палепшылася, але рыба, на жаль, не пабуйнела




Вагі паказалі ў мяне без грама кіло і я выходжу з зоны пятым, але Вадзім выступіў стабільна і мы ўтрымаліся на першым месцы ў камандным заліку



Шчыры дзякуй арганізатарам, суддзям, спонсарам і ўдзельнікам за шыкоўны турнір! Гэты старт застанецца ва ўспамінах надоўга!
Дзякуй і табе, дарагі чытач. Спадзяюся, ты знайшоў штосьці карыснае для сябе ў гэтым аповедзе

23 Фото