Денис Пищало
сейчас с
Алексеем Якубовичем
и
ещё 9
в
Зельвенское водохранилище
.
8 ч. ·
У дуэце з
Vadim Yakubovich
зарэгістравалі каманду "Майстры мармышкі" для ўдзелу ў Чэмпіянаце Гарадзенскай вобласці ў лоўлі на спартовую мармышку з лёду, які адбыўся на Зэльвенскім вадасховішчы ў мінулыя выходныя. Справаздача па гарачых слядах.
У Зэльву мы прыехалі раніцай пятніцы. Засяліліся ў гасцініцу, паснедалі і пайшлі на лёд знаёміцца з вадаёмам і яго воднымі насельнікамі. Так як мы не ведалі, дзе будуць знаходзіцца зоны, то разыйшліся адзін ад аднаго на добрую адлегласць і зрабілі па дарозе ад дамбы да сярэдзіны вадаёма з крокам у 7м. Вадзім эксперыментаваў з сухарным прыкормам, а я падбіраў спосаб кармлення чыстым ліманнікам. У маіх лунках я натрапіў на глыбіню 4,5м і лавіў на лёску 0,066мм з мармышкай 2,5мм. Першы праход даў толькі некалькі маленькіх акунцоў з ёршыкамі. На другім праходзе ў другой лунцы адклікнулася плотка і я паспрабаваў яе раскарміць: пачаў зверху падкідаць трошкі матыля і неўзабаве пачаўся ліфт. Так я і не паднімаўся з лункі пару гадзін, пакуль хлопцы не паклікалі дамоў. Мой улоў склаў каля 3кг. Прыкладна столькі ж злавілі і атстатнія, закрыўшыся плоткай уперамешку з падлешчыкам. Рыбу пабачылі, паветрам падыхалі, а таксама вызначыліся з месцам увахода ў зоны і тактыкай на першы тур. Можна адпачываць.
Лёсаванне першага дня накіроўвае мяне ў зону В, якая крыху закранае рэчышча і з'яўляецца глыбейшай за А, куды пайшоў Вадзім. З сігналам увахода ў зону ў нас пачалася барацьба за вугал: некалькі хвілін суддзі вымяралі неабходныя 5м паміж спартоўцамі і ссоўвалі ўглыб зоны тых, хто ўвайшоў апошнім. Тудэма-сюдэма стартавалі. Я зрабіў 3 лункі ўздоўж бакавой стужкі і падумаў, што трэба дзесьці на ўскрайку лупануць яшчэ адну. Заўважыў на сярэдзіне чырвоную пляму на снезе ад свежага прыкорму. Хтосьці ўчора тут карміў лешчыка Цалкам верагодна, што рыба ўжо круціцца пад лёдам. Раблю лунку, апускаю кармушку лімана на дно, кідаю яшчэ жменю зверху і бягу правяраць першыя. За першую гадзіну падсабраў некалькі плотак ды "калючак". Думаю, што самы час праверыць сярэдзінку. Прызямляюся на лунку, апускаю мармышку - ёрш, следам за ім акунь. Падкінуў матылька ў лунку і на трэцім апусканні на кручок прысаджваецца пан падлешч. Сталы дакорм матылём забяспечыў амаль бесперапынны ліфтынг да канца тура. З такім тэмпам лоўлі падлешчыка я сутыкнуўся ўпершыню, але не разгубіўся і зрабіў вагу ў 4900г, стаўшы другім у зоне. Вадзім на сваіх сотках сабраў 3400г плоткі і стаў першым у зоне. Някепскі камандны зачын!
На другі дзень зоны разбілі на больш роўных участках. На падлешчыка спадзявацца было не варта. Са свістком займаю вугал і крочу ўздоўж бакавой стужкі. Раскінуў яшчэ пару лунак па зоне на крайні выпадак па ўчорашняй схеме і вяртаюся на выточную пазіцыю. Пачынаю лавіць, зрабіўшы фатальную памылку - абраў вудачку з лёскай 0,053 і мармышкай 2,5мм і, як вынік, з 5 паклёвак я падсякаў толькі адну рыбку і гэта была "калючка" з палец. З гадзіну я ў паніцы лётаў па лунках у пошуках буйной актыўнай рыбы. Потым усё ж кінуў дурное і дастаў снасць з лёскай 0,047мм і мармышкай 1,8мм. Рэалізацыя палепшылася, але рыба, на жаль, не пабуйнела Вера ў вугал зрабіла сваю справу - частая праверка і дакорм лункі падазвалі плотку, але тэхніка сёння мяне падводзіла... Без канца блыталася леска, і парваўшы ўвесь запас тонкіх вудаў, давялося перавязвацца. Адчуваў, што я лячу. Выратаваць сітуацыю мог толькі ліфт плоткі ці які-небудзь бонус. І. Ён. Клюнуў! Тры хвіліны змагаўся з падлешчыкам 200г+ і, завёўшы ў лунку, ён саскочыў з кручка ды пайшоў на разварот. Я сунуў руку па локаць пад лёд, але намацаў толькі хвост і не здолеў учапіцца за яго Да мяне прыходзіць думка, што падлешч мог прыплысці з сябрамі і я бяру ўчорашнюю вуду з 66-й лёскай, 2 матылі на кручок і плаўна апускаю на дно. Чуццё не падвяло! На тым канцы пачаў давіць на газ падлешч. Лаўлю яшчэ аднаго, потым ў азарце паспяшаўся ды даў камусьці па губах Разгойдаць лунку зноў я не паспеў і гучыць сігнал "фініш".
Вагі паказалі ў мяне без грама кіло і я выходжу з зоны пятым, але Вадзім выступіў стабільна і мы ўтрымаліся на першым месцы ў камандным заліку
Шчыры дзякуй арганізатарам, суддзям, спонсарам і ўдзельнікам за шыкоўны турнір! Гэты старт застанецца ва ўспамінах надоўга!
Дзякуй і табе, дарагі чытач. Спадзяюся, ты знайшоў штосьці карыснае для сябе ў гэтым аповедзе

Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	152074400_2891702211099131_7096555189346285660_n.jpg Просмотров:	58 Размер:	61.3 Кб ID:	4336703Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	152204977_2891702127765806_9066769131363331628_n.jpg Просмотров:	47 Размер:	114.1 Кб ID:	4336704Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	153056825_2891702191099133_8179639461582643037_n.jpg Просмотров:	47 Размер:	62.6 Кб ID:	4336705Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	152513974_2849062085342132_8005742131761238162_o.jpg Просмотров:	50 Размер:	206.0 Кб ID:	4336706Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG_8773.JPG Просмотров:	47 Размер:	217.2 Кб ID:	4336707Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG_8772.JPG Просмотров:	48 Размер:	236.0 Кб ID:	4336708Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG_8774.JPG Просмотров:	48 Размер:	241.2 Кб ID:	4336724Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	152204977_2891702127765806_9066769131363331628_n.jpg Просмотров:	48 Размер:	114.1 Кб ID:	4336725Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG_8776.JPG Просмотров:	47 Размер:	273.6 Кб ID:	4336709Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG_8781.JPG Просмотров:	49 Размер:	293.6 Кб ID:	4336711Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG_8779.JPG Просмотров:	48 Размер:	318.5 Кб ID:	4336712Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG_8780.JPG Просмотров:	48 Размер:	358.0 Кб ID:	4336713Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG_8782.JPG Просмотров:	47 Размер:	397.8 Кб ID:	4336714Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG_8778.JPG Просмотров:	47 Размер:	492.5 Кб ID:	4336715Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG_8787.JPG Просмотров:	47 Размер:	248.9 Кб ID:	4336716Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG_8786.JPG Просмотров:	47 Размер:	305.8 Кб ID:	4336717Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG_8788.JPG Просмотров:	53 Размер:	342.2 Кб ID:	4336718Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG_8784.JPG Просмотров:	47 Размер:	440.8 Кб ID:	4336720Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	изображение_viber_2021-02-21_18-23-47.jpg Просмотров:	48 Размер:	276.7 Кб ID:	4336723