У якасці прадмовы да сенняшняга нарысу: некалькі тыдняў таму праз уласную нязграбнасць і дурасць загубіў сваю ўлюбеначку - 6-метровую Валжанку.
Колькі разоў дзед вучыў: "Ніколі не кладзі вуду пад ногі, наступіш". Так і атрымалася, разблытваючы бараду падчас адной з рыбалак незнарок наступіў на бланк... Хрусь - і папалам.
Не апісаць словамі як мне было шкада вуды, вельмі яна мне падабалася, шмат рыбы мы з ей налавілі. Але час загойдвае раны, і ўчора я набыў сабе замену, хоць і іншага брэнду, але ў руцэ трымалася добра, таму вырашыў браць. Ну а калі ўжо ўзяў новую вуду, дык трэба некуды ехаць. Першая думка пра вадасховішча Пціч - досыць ужо плотак балонкай на рацэ ганяць, надышоў час зняць мой асабісты карасевы праклен на гэтым вадаеме.
Я некалькі разоў спрабаваў лавіць тут карася, але кожны раз вынік быў нулявы. Ці то не трапляў у клеў, ці не на тое лавіў, ці не так лавіў, хто яго ведае...
Узяў у краме троху "жываціны", а калі надвячоркам збіраўся, падумаў, што не лішне будзе ўзяць маннай крупы на ўсяляки выпадак. Забягаючы наперад, гэта была вельмі слушная думка.
Прачнуўся калі пачало віднець, вырашыў не марудзіць і адразу ехаць, бо хоць і працоўная субота, але народу можа быць шмат.
А 5 гадзіне ўжо быў на беразе. Так, народ прысутнічаў, але адны толькі фідэрысты на пляжу, а мяне сення цікавіла іншая лакацыя. Ад пляжа пайшоў у лес і знайшоў добрую прагаліну сярод зарасніку чарота. Раскладваюсь і адзначаю, што чарот трапеча ад ходу буйной рыбы, Гэта была не вельмі добрая навіна: здаецца, карась яшчэ актыўна нерастуе. Але, рыба прысутнічае, таму будзем спрабаваць лавіць.
Пачынаю з двух апарышаў. Мінула хвілін дзесяць, паплавок імкліва рушыць ўбок, але гэта плотка. Не тое, што чакаў, але дзякуй і на гэтым. Тым больш што плотка была адна, і больш паклевак не было. Спрабую чарвяка - таксама аніякага інтарэсу з боку рыбы. Гульня з глыбіней, грузікамі, памерам кручка не прынесла выніку. Саджуся піць гарбату і прыходжу да высновы, што трэба гатаваць манку.
Замешваю, дадаўшы крыху прыкормкі, каб лепей трымалася на кручку, закідваю, спрабую лавіць на працягу паўгадзіны. Нуль.
Добра, думаю, не хочаш манку з прыкормкай, на табе чыстую з кропелькай сухога часныку. Вось гэта іншая справа - адрязу бярэ чырвонаперка. Але, як на смех, і яна была адзінай рыбай доугі час, і калі я ўжо пачаў губляць надзею, карась такі ўзяў. Прыгожая паклеўка і неверагодна прыемнае адчуванне ад выважвання добрай рыбы, якая, да таго ж, супраціўляецца да апошняга. Есць першы мой карась на Пцічы! Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	media_20240518_172650_7370470630084522637.jpg
Просмотров:	17043
Размер:	397.2 Кб
ID:	4500705
Працягваем? Дзе там. Ближэйшыя дзве гадзіны аніводнае паклеўкі. У адчаі я ужо быў амаль гатовы скручваць вуду ды ехаць на раку па плотку. Але звычайная чалавечая лянота зберагла мяне ад гэтае памылкі, да таго ж, я заўважыў, што ў чароце стала цішэй, а гэта магло азначаць, што карась зрабіў перапынак у амурных справах і, мабыць, хутка захоча падмацавацца. Адначасова прыкмеціў купінку чароту, ля якой доўгі час адбываецца двіж і скачкі буйной рыбы на зайздрасць усім Пцічанскім водналыжнікам. Спрабую закінуць туды, паклеўкі няма, раблю падцяжку і адчуваю прыемны цяжар. З-за сонечных блікаў і хваляў ад маторкі лыжнікаў і ветру я, верагодна, прамаргаў паклеўку, бо рыба узяла, як кажуць, у шахту, і відавочна не была выпадковай. Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	media_20240518_172650_6803758623401510166.jpg
Просмотров:	12988
Размер:	445.7 Кб
ID:	4500706
Зноў закідваю пад купінку - яшчэ паклеўка, на гэты раз я добра яе пабачыў. Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	media_20240518_172650_4269085875388775862.jpg
Просмотров:	13050
Размер:	459.2 Кб
ID:	4500707
Праз некалькі звілін яшчэ адзін. Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	media_20240518_172650_2766960303015537742.jpg
Просмотров:	13019
Размер:	463.6 Кб
ID:	4500708
І тут я разумею, што манка ўжо амаль скончылася, а так хочацца давесці лік карасеў да пяці.
Узгадваю дзяцінства і вырашаю размачыць батон і рабіць з яго галушкі. Закідваю на батон - паплавок на дно адразу! Плотка грамаў на 100, вельмі прыемная і нечаканая.
На працягу 40 хвілін працягваю лавіць на батон і нарэшце пяты карась узяў.
Сказаць, што я быў задаволены - нічога не сказаць. На гэтай мажорнай ноце вырашыў збірацца да хаты, хоць, мяркую, можна было б лавіць і далей.
Але дзякуй і на гэтым, сення Пціч падаравала мне сапраўдную эмацыйную рыбалку, калі ты быў за некалькі крокаў да таго, каб вярнуцца дамоў ні з чым, але пераадолеў, перш за усе, сябе, Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	media_20240518_172650_2013948040738171539.jpg
Просмотров:	13112
Размер:	732.3 Кб
ID:	4500709 і выйшаў пераможцам.