Доўгая зіма скончылася раптоўна.
Літаральна колечкі дзен таму марылася пра адкрытую ваду, паплавок ды іншыя прывабнасці летняй рыбалоўлі, а тут раптам за тыдзень і суметы снегу зніклі, і рачулкі пакрысе пачалі вызваляцца ад льду.
А надвор´е такое, што і працаваць няма моцы. І нешта цягне за шкірку з чатырох сцен і звыклага асяроддзя, што добра такі надакучыла за час халадоў.
Дык навошта катаваць сябе, падумалі мы з сябрам, і вырашылі ехаць на Вусу.
Будзем спрабаваць лавіць калі не рыбу, то першую песню жаўрука, і цешыцца калі не рухам паплаўка, то непахісным поступам вясны.
Прыехалі а 12 гадзіне. Вецер валіць з ног, сонца ззяе, жаўрукі на месцы, стан душы нібы перад вялікім святам.
Рака сустрэла нас бурнай і мутнай вадой, таму абралі невялікі "старык", дзе не было моцнай плыні, і які дазваляў досыць утульна схавацца ад ветру.
Прыгледзеліся: не-не ды і плясне невялікая рыбка, а гэта ўжо вельмі добры знак.
Першы закід, ледзь заўважны дзяўбунчык, і рукі ўжо пахнуць рыбай.
Верхаводка брала вельмі добра. Так, памер не тое каб трафейны, але хіба гэта важна сення? Сення мы тут не па трафеі, а зусім па іншай справе: у нас спатканне з прыгажуняй вясной, і кожны год яно непаўторнае, як першае каханне.
Час пряляцеў хутка за няспешнай лоўляй, размовамі і кубачкам гарбаты, замілаваннем з наваколля, якое прачынаецца пасля доўгага сну.
Колечкі рыбы забралі дахаты на пасмажыць пад келіх піва, большую частку адпусцілі.
Вясна толькі пачынаецца, і гэта вельмі натхняе.
Да новых сустрэч!
Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	Media (1).jpg
Просмотров:	170
Размер:	594.3 Кб
ID:	4556513 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	Media (2).jpg
Просмотров:	168
Размер:	770.8 Кб
ID:	4556514Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	Media (3).jpg
Просмотров:	163
Размер:	533.5 Кб
ID:	4556515 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	Media (4).jpg
Просмотров:	177
Размер:	297.8 Кб
ID:	4556517