Если это ваш первый визит, рекомендуем почитать справку.
Для размещения своих сообщений необходимо зарегистрироваться - это не займет много времени.
Для просмотра сообщений выберите раздел.
Быў сёння. Недзе з васьмі і да трох. Карася злавіў - хоць і невялічкага, але нямала. Платва, кажуць, пад тым берагам нераставала. Прыкорм - па паловы пачкі RS чорная платва і Вабік платва, кінуў туды палову вялікай банкі апарыша. Адзін раз спачатку кінуў не шкадуючы, потым - толькі перад адыходам. Паплавок 1 грам, павадок 0,1. Кляваць паціху пачала хвілін праз дваццаць. Спачатку толькі на матыля, потым і на бутэр з апарышам. Але паклёўкі - гэта нешта! Расцягнутыя ў часе да бясконцасці. Не, я разумею манку абсмактаць ці чарвяка. А аднаго здохліка матыля? Суцэльна згодзен з магчымымі новаўвядзеннямі: карася не тое што больш не распаўсюджваць, а штраф налічваць за яго выпусканне назад. Ну і з назіранняў: навокал ніхто асабліва не лавіў. Мо месца я добра выцеліў, мо апарышы ў прыкормцы дарэчы апынуліся?