Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	IMG_20260627_100740.jpg
Просмотров:	118
Размер:	102.7 Кб
ID:	4565166 Быў і ў ноч з пятніцы на суботу. Кармушкі ў вадзе былі на палову дзевятай. Праз хвілін пятнаццаць (з другой кармушкі) — плотка, прыемная надта. Не паспеў зняць з кручка, на другім паклёўка. Лешч! Ладна, амаль лешч. Да цямна яшчэ пару плотак, ды нерэалізаваных на кукурузу некалькі знатных загібаў. А вось надзеі на сумеркі не спраўдзіліся, як і сама ноч.
Да паловы першага. А там атрымалася паклёўка дня, дакладней — ночы. Яно як? Лаўлю на два фідэры, а яшчэ трэці кінуў ніжэй па плыні метраў на дваццаць. Хай халяву чакае. Па святлу на пуфкі чакаў, а ўначы — на гарны пучок апарыша. А на калок званочак вешаю. На пуфкі нуль, а на апарыша... Яно як атрымалася. Пахаладала ноччу, ды так добра. Вырашыў падштанікі (ну ці тэрмабялізну, па-мадняваму калі яе зваць) апрануць: адну калашыну штаноў зняў, другую пачаў здымаць і... Правільна. На шукальніку халявы загаласіў званочак. Добра што не паваліўся, неяк зняў штаны, падскочыў і бегам. У трусах і шкарпэтках. Праз крапіву і расу. Канечне, спазніўся. Трусы і шкарпэткі мокрыя, скура ад крапівы зудзіць. А кажуць, што рыба не разумная і не бачыць, што на беразе робіцца. І бачыць, і разумная. Падла.
Ну а далей зусім сумна. Да гадзіны ночы яшчэ дзве гусцёркі, а да святла — круглы ноль. Ды і па святлу дзве плоткі ды уклейка. Ды і ні ўсплескаў, ні кругоў на вадзе. Можа, і наступаючая змена надвор'я адчулася? Халера яе зразумееш.
ПЫ.СЫ. Ласі гуляюць, птушкі лётаюць. Лятучыя мышы наглеюць, асабліва калі ліхтарык уключыць, а на ягонае святло матылькі збіраюцца. Бабры... Гэтыя зусім знаглелі. Добра, што я па-вялікаму перад рыбалкай схадзіў. Кашлянуў я ноччу, а ён перада мной у гэты час праплывае ды як лясне хвастом па вадзе...
ПЫ.ПЫ.СЫ. З аўторка па чацвер трэба на працу выйсці, а потым яшчэ тыдзень тут. Ды і не так усё блага. Яшчэ разы тры сцягаюся. Ёсць планы трохі і месца змяніць.
ПЫ.ПЫ.СЫ. Танцы с бубнам працягваюцца. Не хоча з тэлефона адпраўляць адразу у аніякую. Але, здаецца, што вырашыў гэтую праблему на будучыню. Без абрэзкі фатаздымкаў і іншай свістаплякі. Потым у чым прычына, у адпаведнай галінцы адпішусь. Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	IMG_20260627_192009.jpg
Просмотров:	96
Размер:	509.8 Кб
ID:	4565168 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	IMG_20260627_191451.jpg
Просмотров:	107
Размер:	861.8 Кб
ID:	4565169 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	IMG_20260627_192051.jpg
Просмотров:	115
Размер:	544.5 Кб
ID:	4565170