Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	пе.jpg
Просмотров:	422
Размер:	270.0 Кб
ID:	4569993 Ноч у суботу на нядзелю. Аднастайна? Ага. Але што зробіш, як ёсць, так ёсць. Але галоўнае — разам з сынам пайшлі. На рыбу даўно з ім не хадзіў — малады бацька, маладая сям'я. Але і зараз не шмат з ім пабылі: а восьмай пайшоў ён дадому, мо гадзіны тры разам ды і пабылі...
Ну і пра рыбалку. Па святле клявала блага. І не сказаць, што вецер неяк ужо надта шкодзіў, яго на вадзе, лічы, што і не было. Але пару разоў клюне — і цішыня. Можа, і прыкормка не надта добрая для плоткі была — збіраліся ўдваіх да гадзін адзінаццаці лавіць, таму прыкормку на карася рабіў, інертную. А карась — рыба таксама інертная, за тыя пару гадзін, што разам з сынам былі, толькі адна ягоная паклёўка і была, і тое кручок абарваўся. І не з-за моцы карася, а з-за таго, што павадкі трэба перавязваць пасля некалькіх рыбалак.

А як сын сышоў, дык я адразу на карася і пераключыўся. Паставіў начныя паплаўкі і амаль адразу карась — ладны, мо з палову кілаграма! За ім адразу далоннік. Плотак пару на цеста — можа, і прыкормка пачала рабіць сваю справу. Карась, канечне, як з кулямёта кляваць так і не пачаў, але ж памер... Чатыры штукі ну за паўкіло, не менш! Яшчэ і далоннікі былі, якія ў садок не трапілі. Ну і новы від рыбы на гэтым вадаёме для мяне — ратан, таксама з «панаехаўшых».

Ды для мяне і ноч плоткай выдатна адзначылася — ніколі ж яе па начы ў колькасці не лавіў, а тут аж штук пяць. Адна і ў садку апынулася — толькі дома, калі фоткі разглядаў, заўважыў: таксама не благая, не менш як на грамаў сто, па начы за карася палічыў. Яшчэ штук пяць невялічкіх было, усе на цеста. А карасі — на матыля. У гэтую ноч на чарвяка толькі ратан узяў, і то за бачыну. А на пачатку трэцяй і дадому стаў збірацца. Дозу эндарфіну з адрэналінам атрымаў. На мах такіх лапцяў цягаць — ну надта прыемна... Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	сын.jpg
Просмотров:	372
Размер:	345.6 Кб
ID:	4569994 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	кар.jpg
Просмотров:	337
Размер:	376.8 Кб
ID:	4569995 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	рот.jpg
Просмотров:	350
Размер:	178.5 Кб
ID:	4569996 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	кар2.jpg
Просмотров:	324
Размер:	422.2 Кб
ID:	4569997 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	ноч.jpg
Просмотров:	323
Размер:	73.4 Кб
ID:	4569998 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	сад.jpg
Просмотров:	356
Размер:	523.4 Кб
ID:	4569999