Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG-63a5589d6248e5137a53f44d67c88c59-V.jpg Просмотров:	17 Размер:	343.4 Кб ID:	4572513 А ў панядзелак схадзіў і на Ручай. Унесці сваю лепту ў разбор паводзін мясцовага начнога карася. Каля вады быў бліжэй да сёмай. На шэсць метраў павесіў грамавы паплавок, павадок оўнераўскі — напісана 0.1, крук таксама оўнераўскі, нумар 14, жоўценькі такі, з не надта доўгім цэўем (серыю не памятаю, мо потым пагляджу). А на пяцёрку адразу херабунячы, напісана 1.6 грама — недзе блізка да праўды. Але адгружаю яго трохі па-іншаму, што да падпаскаў. Я іх два вешаю. І не саромеючыся кладу адзін на дно, калі трэба. А тут гэта патрэбна ну занадта часта — ветравая плынь тут звычайная справа. Крук той жа серыі, але аж №12, павадок 0.12.

Дальняк закарміў магазіннай, але зноў вады дадаў пабольш — каб не пыліла. А пяць метраў вырашыў херабунячым цестам карміць. Крылем пахне, але яшчэ дадаў бульбянога пюрэ, кукурузнай мукі, глютэну ды сухога часнаку разам. На дальняк — апарыша з матылём, і штук пяць-шэсць плотак дастаў да цямна. Тут думаю, што прыкормка вады набраць не паспела і замест таго, каб колам ляжаць на дне, пузырыць пачала што дурная. А можа і не з-за гэтага. А на цеста — нуль. Павесіў матыля — і карась. Ну як карась, так, абы-што нейкае.

А як сцямнела, не сцярпеў і пад пяцёрку пару шарыкаў падкінуў. А пад шасцёрку добра так дакарміў. І панеслася! На дальняку нуль — што на матыля, што на чарвяка. На цеста паплавок варушыўся і даволі часта, але ні пад'ёмаў, ні прытопаў. На шасцёрку вешаю цеста — і адразу прытоп. Плаўны, плаўны. Сяку — і ёсць! Самы вялікі. Думаю, да 0.5 кг не дацягвае, але недзе блізка. Але як супраціўляўся! А ўлічваючы, што ў працэсе яшчэ і падсак раскладаў — чысты адрэналінішча. Толькі перазакінуўся, і нешта падобнае на бліжэйшую. І злавіў... рака! На цеста.

Дальняк — так і чаргаваў чарвяка з матылём. Добра, калі пяць хвілін спакойна прастаіць. Паспрабаваў замест цеста матыля на пяцёрку — адразу плотка. А потым і на цеста адзін за адным штукі тры, ды добрымі пад'ёмамі. «Усё зразумела!» — падумаў я. «Ідзі ты ў дупу!» — адказаў мне Ручай. І адзін за адным тры карасі. Не надта вялікія, але ўсё ж якія ёсць. А потым зноў нейкія незразумелкі. А потым яшчэ пару карасёў. А потым дадому пара. На заўтра паход да ўрача, трэба і меру ведаць. А так-та і неблагая, і па рыбе, і па падзейнасці рыбалка атрымалася.

ПЫ.СЫ. Але ўсё ж не мой гэта фармат рыбалкі. Мне хаця б з паўгадзіны даць прыкормцы настаяцца. Потым яшчэ столькі канчаткова глыбіню настроіць. Потым парэлаксаваць хаця б столькі. Ну а потым і лавіць пачаць. А тут ужо і дадому праз гэты час пара збірацца. Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG-ea8d82b699535d7f456282e1f32be7b4-V.jpg Просмотров:	12 Размер:	238.8 Кб ID:	4572514 Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG-b6af0862494b2a41fef6073cc8253314-V.jpg Просмотров:	12 Размер:	288.0 Кб ID:	4572515 Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG-7bb2fbe2677f6d5029e249a447a5677d-V.jpg Просмотров:	11 Размер:	503.4 Кб ID:	4572517 Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG-6947f75f0b2d668ea0eab050fdad6c81-V.jpg Просмотров:	12 Размер:	359.7 Кб ID:	4572516 Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG-58120ef1f844abed231f40efcf6d6120-V.jpg Просмотров:	12 Размер:	461.0 Кб ID:	4572518