Дальняк закарміў магазіннай, але зноў вады дадаў пабольш — каб не пыліла. А пяць метраў вырашыў херабунячым цестам карміць. Крылем пахне, але яшчэ дадаў бульбянога пюрэ, кукурузнай мукі, глютэну ды сухога часнаку разам. На дальняк — апарыша з матылём, і штук пяць-шэсць плотак дастаў да цямна. Тут думаю, што прыкормка вады набраць не паспела і замест таго, каб колам ляжаць на дне, пузырыць пачала што дурная. А можа і не з-за гэтага. А на цеста — нуль. Павесіў матыля — і карась. Ну як карась, так, абы-што нейкае.
А як сцямнела, не сцярпеў і пад пяцёрку пару шарыкаў падкінуў. А пад шасцёрку добра так дакарміў. І панеслася! На дальняку нуль — што на матыля, што на чарвяка. На цеста паплавок варушыўся і даволі часта, але ні пад'ёмаў, ні прытопаў. На шасцёрку вешаю цеста — і адразу прытоп. Плаўны, плаўны. Сяку — і ёсць! Самы вялікі. Думаю, да 0.5 кг не дацягвае, але недзе блізка. Але як супраціўляўся! А ўлічваючы, што ў працэсе яшчэ і падсак раскладаў — чысты адрэналінішча. Толькі перазакінуўся, і нешта падобнае на бліжэйшую. І злавіў... рака! На цеста.
Дальняк — так і чаргаваў чарвяка з матылём. Добра, калі пяць хвілін спакойна прастаіць. Паспрабаваў замест цеста матыля на пяцёрку — адразу плотка. А потым і на цеста адзін за адным штукі тры, ды добрымі пад'ёмамі. «Усё зразумела!» — падумаў я. «Ідзі ты ў дупу!» — адказаў мне Ручай. І адзін за адным тры карасі. Не надта вялікія, але ўсё ж якія ёсць. А потым зноў нейкія незразумелкі. А потым яшчэ пару карасёў. А потым дадому пара. На заўтра паход да ўрача, трэба і меру ведаць. А так-та і неблагая, і па рыбе, і па падзейнасці рыбалка атрымалася.
ПЫ.СЫ. Але ўсё ж не мой гэта фармат рыбалкі. Мне хаця б з паўгадзіны даць прыкормцы настаяцца. Потым яшчэ столькі канчаткова глыбіню настроіць. Потым парэлаксаваць хаця б столькі. Ну а потым і лавіць пачаць. А тут ужо і дадому праз гэты час пара збірацца.
6 Фото