Але ж я вопытны палітык))Гісторыя ня скончылася. Прасядзеўшы паўтары гадзіны з вудай і не заўважыўшы ніводнай прыкметы рыбінага жыцьця, я папёрся шукаць якое новае грыбное балота. І такі адразу знайшоў! Спачатку ішоў па нейкай грунтоўцы, справа і зьлева балота, сустракаюцца парэзаныя маімі папярэднікамі грыбы і нават самі грыбнікі. Але вось пара паваротаў, пралажу праз гушчар, пераскокваю па купінах праз тарфяную ваду (амаль уголас малюся, каб не заблукаць, бо вечарэе) і афігеваю. Такога я ня бачыў ніколі. Перада мной больш занядбаная дарожка, зьлева і справа ад яе як лямпачкі на ўзьлётнай паласе тырчаць грыбы-пераросткі, якія ніхто не знайшоў. Метраў 300. Да самай цемры я так і цягнуўся па ёй. Штукі 4-5-6 вешаю на дрэва, 1, максымум 2 маладзенькіх у пакет (вядро ізноў ня браў). Дарожка прывяла пад самую машыну :p Пераклаў грыбы, аказалася роўнае 18-літровае вядро з-пад Сьнежкі. На "ўзьлётцы" нечакана сустрэў двух мужыкоў, рукі поўныя грыбоў, морды таксама афігеўшыя як у мяне. Сказалі, што прыйшлі не па грыбы, а ў госьці... Што яны мелі на ўвазе, ня ведаю :o
tanya84 можа прыйсьці да мяне і сфатаграфаваць у лядоўні адвараныя грыбы
Падобна, што нашаму фоціку капец.
не работает.:)

Прокомментировать: