Объявление

Свернуть
Пока нет объявлений.

Озёра Струсто и Снуды (Браславский р-н)

Свернуть
X
 
  • Фильтр
  • Время
  • Показать
Очистить всё
новые сообщения

  • Озёра Струсто и Снуды (Браславский р-н)

    Крупнейшие и красивейшие озёра Браславской группы, расположены к северу от г. Браслав. Входят в состав национального парка "Браславские озёра".
    Подробная карта парка

    Снуды (бел. Снуды): 8,8 х 4,9 км, 22 км кв., глубина 16,5 м, 11 - 16 островов общей площадью 1,6 км кв. (5 оголяются в маловодные годы).
    Струсто (бел. Струста): 6,4 х 4,2 км, 13 км кв., глубина 23 м, 7 островов (2,58 км кв.)

    Околорыболовные вопросы (где ловить, как ловить, как подъехать, состояние льда, браконьерство и прочее) обсуждаются в теме Браславские озера - общалка
    Последний раз редактировалось UGO; 12.01.2017, 13:09.

  • Упершыню пабываў на Браслаўскіх азёрах, вёска Панцялейкі на возеры Струста.
    Чатыры дні сямейнага адпачынку, хацінка ля самага берага, човен ў нашым поўным карыстанні: гэта мара кожнага рыбалова.
    Маёй асабістай марай было злавіць на паплавочную вуду ліна. І гледзячы на берагі, густа зарослыя трыснягом, я быў цвёрда ўпэўнены ў хуткім ажыццяўленні гэтае мары.

    Першы выезд быў у якасці разведкі.
    Шукаў добрае месца, правяраў глыбіню, знаёміўся з вадаёмам. Сёе-тое нават злавіў, на добрую патэльню хапіла.

    Наступнай раніцай добра падрыхтаваны яшчэ да світанку я быў на вадзе. Рыба брала, ладныя плоткі і чырвонаперкі не давалі сумаваць, і вось нарэшце пасля прыгожай паклёўкі адчуў прыемны цяжар і барацьбу рыбы. Гэта быў ён: залаты прыгажун, вялікі і моцны лін. Складана было зладзіць з ім у атачэнні гарлачыкаў і трыснягу, але здолеў узяць рыбу, адчуваючы неверагоднае задавальненне.
    Пасля яшчэ палавіў крыху ды паехаў да хаты адпачываць, бо сямейныя справы ніхто не адмяняў.

    На трэцюю раніцу ўсё рабіў гэтаксама, на тым жа месцы і добрых паклевак было болей. Узяў яшчэ аднаго ліна, нават буйнейшага за ўчорашняга. Патрымаў на гапліку вялікага ляшча, што здолеў ўцячы ў траву, адкуль я не даў рады яго вывалачы. І было яшчэ некалькі ліновых паклевак, пасля якіх я не змог давесці рыбу да чоўна, кожны раз з нейкай дзіўнай сумессю радасці і расчаравання пазіраючы на залаты бок сыходзячай рыбы.

    Вось такі атрымаўся выезд. Лепшы за доўгі час. Дзякуй возеру Струста, спадзяюся на новыя сустрэчы!

    Комментарий

    Показать

    • Водномоторник
      Водномоторник комментирует:
      Редактировать комментарий
      Сообщение от Chipolino 1972 Посмотреть сообщение
      Не в претензию, но 2 вопроса:
      1. Чаму на белорусскай мове?
      2. Хде фото?
      Не сядзіцца ў хаце
      Хлопчыку малому:
      Кліча яго рэчка,
      Цягнуць санкі з дому…
      ..................................
      ..................................
      Ад тэй песьні-казкі
      Трудна адарвацца,
      І ёй струны сэрца
      Хочуць адклікацца.


      Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/1/III/На рэчцы зімою...

    • smoothblend
      smoothblend комментирует:
      Редактировать комментарий
      Былi у гаспадынi Галюнi? Лавалi каля вострава? Калi там кармiць днi 3-4 - можна нарвацца на ладнага лiня, ляшча ды плотку. Возера вельмi рыбнае, асаблiва, калi эхалотам добры перапад глыбiнi знойдзеш.

    • 1973Дима
      1973Дима комментирует:
      Редактировать комментарий
      "Хто забыў сваіх продкаў — сябе губляе, хто забыў сваю мову — усё згубіў". Не мой радок, адзін вядомы рыбак напісаў

  • Chipolino 1972

    1. А чаму б і не? Люблю нашу мову. 2. Не рабіў фота, не было калі, надта не хацеў марнаваць час на гэта.

    Комментарий


    • Дзякуй усім за водгукі!
      На будучае буду шукаць магчымасць усе ж рабіць колечкі фотак для справаздачы.
      Прабачце, што пішу ў асобным паведамленні, нажаль, чамусці не дадаюцца каментары.

      Комментарий


      • smoothblend , не, гасцявалі ў іншай гаспадыні. Лавіў метр ад трыснягу злева ад Панцялееўскага рога, якраз на перападзе глыбіні з 2 на 5 метраў. Ну і гарлачыкі там таксама былі, мне падалося гэта важлівым фактарам для ліневай рыбалкі.

        Комментарий


        • О как! Своим комментарием я взбудоражил забытые струны душ форумчан... Беларусь назауседы!

          Комментарий

          Показать

          • Рыба-скат
            Рыба-скат комментирует:
            Редактировать комментарий
            А почему забытые ???
            И при чём тут душы ? В Германии пишут по немецки , в Италии по итальянски , в России по русски . По чему в Беларуси должно быть по другому ?
            Не логично , товарищ .
            Последний раз редактировалось Рыба-скат; 25.07.2025, 21:45.

          • Chipolino 1972
            Chipolino 1972 комментирует:
            Редактировать комментарий
            Рыба-скат, если не логично, почему ты пишешь мне на русском?

          • Рыба-скат
            Рыба-скат комментирует:
            Редактировать комментарий
            Chipolino 1972, ну тут всё просто , у нас два государственных языка . Як напрыклад у Канадзе , англійскі і францускі .

        Просматривают:

        Свернуть

        Кто рыбачит

        Свернуть

        На рыбалке никого нет

        Обработка...
        X