Объявление

Свернуть
Пока нет объявлений.

Вилия

Свернуть
X
 
  • Фильтр
  • Время
  • Показать
Очистить всё
новые сообщения

  • Вилия

    Река Вилия в Литве - Нярис (ВІЛІЯ, Вяльля (літ. – Нярыс)) река на территории Беларуси и Литвы, правый приток Нёмана.

    Длина 498 км, в Беларуси – 264 км. Площадь водозабора 25,1 тыс. км2, на территории Беларуси – 11 тыс.км2. подробнее>>>

    ------------------------------
    Отчеты с рыбалок на участке, подпруженном Вилейским водохранилищем, - в теме Верховья Вилейского водохранилища.


    Рыбацкая ОБЩАЛКА любителей рыбалки на р.Вилия находится здесь
    Последний раз редактировалось UGO; 21.05.2020, 12:28.

  • Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	photo_2026-07-06_00-18-50.jpg Просмотров:	0 Размер:	330.9 Кб ID:	4565911 Быў з пятніцы. Закінуўся, яшчэ і сямі не было. План скарэктаваны з улікам магчымых байдарачнікаў, і яны былі. Два фідэры гадзін да дзевяці ўздоўж берага на кукурузу, а трэцім паціху раскормліваць. Не сказаць, што весела, але і не сумна да цемры было. Два яльцы, дзве ўклейкі, невялічкая плотка, адна добрая паклёўка на кукурузу (міма).
    У дзевяць усе фідэры ў баявы стан — і паняслося. У лятучых мышаў, відаць, фэст нейкі быў. Светлякі добра калі на хвілін пяць супакойваліся. А вось з рыбай — гора, бяда. Потым ветрачок падняўся, мошак, відаць, здула, а з імі і крылатых вампіраў. А вось з рыбай неяк не надта. Ужо ў галаве былі думкі, што ў адчаі буду распісваць, як усё ж такі добра і прыгожа на Вяллі і тады, калі і рыба не ловіцца.
    Але бліжэй да дзвюх спачатку ладная для Вяллі гусцёрка, потым падлешчык, паменьш гусцёрка, дзве добрыя паклёўкі — міма. А потым і ён. Колькі заважыў, дакладна не ведаю. Недзе столькі, як і карп на Лошыцкім (Турыст, гэта справаздача з Вяллі). Але ж то нейкі недарэчны карп, а гэта лешч вілейскі. Тут і параўноўваць нічога не трэба. Моцны, зараза!
    Неяк уся прыгажосць прапала. Дакладней, нікуды яна не дзелася, яна тут, навокал, толькі прабач — я другімі справамі заняты, не да вас. А потым... А потым яшчэ адна нерэалізаваная і ўсё. Ціш ды гладзь. А я што? А я нічога. Мне і так добра, нават вельмі добра. Пасядзеў трохі ды ў пяць дадому паклэпаў.
    ПЫ.СЫ. Яшчэ дзевяць дзён тут буду. Тры рыбалкі, хутчэй за ўсё, наперадзе. Добра та як!
    ПЫ.ПЫ.СЫ. Было ў планах трохі памяняць лакацыю. А зараз і не ведаю. Там месца значна перспектыўнейшае, але ёсць вялікі мінус. Адразу за спіной — лецішчы. Песні і іншыя пабочныя эфекты цывілізацыі я і ў Лошыцы адчую.
    ПЫ.ПЫ.ПЫ.СЫ. Тэкст пісаў у суботу. З такім інтэрнэтам (ён трохі ноччу, а ў дзень у прыбіральні на вуліцы), ды к таму ж запамятываю правільна на рыбалцы фоткі рабіць — таму адпраўляю праваздачу толькі зараз. Ну і фатаграфіі трохі пазней, калі атрымаецца. Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	photo_2026-07-04_11-43-52.jpg Просмотров:	0 Размер:	388.1 Кб ID:	4565909 Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	photo_2026-07-06_00-19-32.jpg Просмотров:	0 Размер:	588.3 Кб ID:	4565910 Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	photo_2026-07-06_00-19-56.jpg Просмотров:	0 Размер:	317.1 Кб ID:	4565912 Вось i фота. Пакуль уставiў, тры поты сышло...
    Последний раз редактировалось 1973Дима; 06.07.2026, 02:14.
    I з вудай дзядзька шчасце мае:
    Язёў занадзiць i кiлзае;
    Язi ў тры хунты i ў чатыры!

    Якуб Колас

    Комментарий

    Показать

    • рыжий ЛЕЩ
      рыжий ЛЕЩ комментирует:
      Редактировать комментарий
      Отличная рыбалка, поздравляю! Судя по фото, там не только ЛЕЩ, но и елец трофейный. Параметры ельца в студию)

    • 1973Дима
      1973Дима комментирует:
      Редактировать комментарий
      рыжий ЛЕЩ, ялец добры, прыкладна 25 см (без хваста), але цягнуць яго на кармушку 80 гр... Толькі пад берагам зразумеў, што рыба ёсць. Можа па восені, ды на Вушу...

  • Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	rhfzdbl.jpg
Просмотров:	2352
Размер:	272.3 Кб
ID:	4566068 У плане была начная з нядзелі на панядзелак. Толькі ў планах не было ўлічана свята. Купалле было ў суботу. Дзеці ў Залессі святкавалі, казалі, што праграма добрая была. Я на канапе пасля рыбалкі з унукам. Жонка і ў вёсцы добра пасвяткавала. А ў нядзелю дзеці пашуравалі ў Мінск, а жонка прыхварэла трохі. І з чаго б гэта? Ну і добра. З Тосікам трохі пагулялі, трохі паваявалі і нядрэнна выспаліся. А ноччу да таго ж дождж споры быў.
    А ў панядзелак недзе а палове на шостую — на Вяллі. Чаго чакаць, не разумеў ні кроплі. Надвор'е круціць па-дзіцячы. Пахаладала з аднаго боку, што нядрэнна. Але злом такі нічога добрага не дае. Да таго ж вецер зусім не божы. Ды яшчэ сонца то з'явіцца, то за чорную хмару схаваецца. Ды і пачатак не надта. На Даё Шыма (тэст да 150) паставіў кармушку на 50 грамаў ды шпульнуў на самую плынь. Ды яе і панясло, як дурніцу. Заўважыў, што нешта не тое, калі на інспірыёне (тэст да 90) неяк цяжкавата кармушка адчуваецца. Пераблытаў кармушкі. Неяк разабраўся і пачаў карміць. Ды нешта не так. За ўвесь час — адна ўклея і маўчок. Трохі пабалаваўся з вудай. Каб было жаданне, уклейкі налавіў бы без праблем. Плюнуў ды сеў на ківеры глядзець ды цемры чакаць.
    Не дачакаўся. Як клюнуў — не бачыў. Вось на імгненне адвярнуўся, а фідэр ужо зляцеў са стойкі і некуды далей рухаецца. Адразу зразумела — галавень! Баец, прычым ужо не ў першы раз. Калі фота загрузіцца, можна будзе разглядзець яго баявыя шрамы. А далей зноў цішыня. Да дзевяці. Тут лешч на апарыша. Такога на ВВ ці ММ цягнуў бы адной катушкай, а тут... Толькі перазакінуў, а другі фідэр у палёт сабраўся. Яшчэ галавень! Трохі большы. Пасля дробязь трохі клявала, але ўжо не тое — адрэналін атрыманы.
    А а палове дванаццатай нейкі дождж запрасіў, і гэта канчаткова вымусіла ісці ў хатку. Ну, тут па класіцы: падсак складзены — і паклёўка. Зноў лешч. Бераг там не надта... Але неяк узяў і дадому. Ну добра ж!!!
    ПЫ.СЫ. У мяне яшчэ амаль два тыдні адпачынку. Думаў апошні ў Мінску правесці — пратэсціць херабунячыя паплаўкі... А яно мне трэба? Буду думаць.
    ПЫ.ПЫ.СЫ.Трохі пра тэхнічныя моманты, неяк прапусціў гэта — можа каму цікава будзе. Лаўлю лешча на звужэнні (глыбіня, можа, метры з два), галавеньчыка трохі ніжэй (тут мялее паступова). На лешча вага кармушкі 80 грамаў і дыстанцыя метраў дваццаць пяць. Галавень — яшчэ бліжэй і 50 грамаў. Іх на кукурузу, можа б, і на пуфікі брала, але тут як? І лянота, і, як кажуць, ад дабра дабра не шукаюць. Ляшчы па класіцы — чарвяк ці апарыш. Па тэмпе — спачатку раз у хвілін пяць, потым дубіню. Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	u1.jpg
Просмотров:	1368
Размер:	567.9 Кб
ID:	4566069 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	лещ день.jpg
Просмотров:	1343
Размер:	495.1 Кб
ID:	4566070 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	г2.jpg
Просмотров:	1354
Размер:	496.7 Кб
ID:	4566071 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	лещ ночь.jpg
Просмотров:	1351
Размер:	423.5 Кб
ID:	4566072 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	усе.jpg
Просмотров:	1385
Размер:	440.9 Кб
ID:	4566073
    Последний раз редактировалось 1973Дима; 07.07.2026, 16:51.
    I з вудай дзядзька шчасце мае:
    Язёў занадзiць i кiлзае;
    Язi ў тры хунты i ў чатыры!

    Якуб Колас

    Комментарий


    • Нядрэнна!!! Ладнае апавяданне)

      Комментарий


      • Схадзіў і ў сераду. Надвор'е спрыяла... Для таго каб у хатцы каля печы грэцца. У пяць вечары закінуўся, у дзевяць гадзін ужо сядзеў у хаце. Змок, замёрз і зуб расхварэўся... Адну невялічкую плотку ўсё ж такі вымучыў і адну добрую паклёўку на кукурузу пабачыў (але відавочна не галаўнёвую). У панядзелак на Мінск. Вада пасля дажджоў падымецца, ужо і ўчора трохі ўверх палезла. Надзеі на клёў недзе каля нуля, але ў маразільніку прыкормкі да халеры — трэба будзе яшчэ разок наведаць Вяллю.
        I з вудай дзядзька шчасце мае:
        Язёў занадзiць i кiлзае;
        Язi ў тры хунты i ў чатыры!

        Якуб Колас

        Комментарий


        • Хадзіў і з пятніцы на суботу. Вада паднялася, што і чакалася, але звярам гэта не перашкода. Ласі па Вяллі туды-сюды гойсалі, касулі лаялі як шалёныя, бабёр знаглеў — ужо і ўдзень хвастом ляпаў, лебедзі з вывадкам нікуды не дзеліся, лес ноччу трашчаў як пры лесазагатоўцы, лятучыя мышы трохі супакоіліся — але ж леску ўсё роўна зрэдку краналі, толькі рыба не надта да гэтага буйства далучалася.
          Па-добраму, клявала добра толькі гадзіну — недзе з чатырох да пяці. У гэтую «залатую гадзіну» амаль усё і злавіў. Ладная плотка, дзве трохі меншыя, галавеньчык грамаў на дзвесце, адзін сыход (тут сам вінаваты, кручок яшчэ з апошняга галаўля трохі разгорнуты быў, трохі падагнаў, ай, і так пойдзе — не пайшло) і язь. Ну як язь - пад'язак - але ўсё роўна ЯЗЬ! Лавіў на Вяллі язёў некалі, не ў колькасці — але зрэдку трапляліся, аднак надта даўно. Так што і гэтую рыбалку стаўлю ў плюс. А з другога боку — а якой павінна быць рыбалка, каб яе не паставіць у плюс?
          ПЫ.СЫ. Нядобрыя абставіны вымусілі застацца ў Алянцы яшчэ на трохі. Так што гэтая рыбалка не апошняя. Ды, можа, гэтыя абставіны і не такія ўжо благія?
          ПЫ.ПЫ.СЫ. З фатаграфіямі доўга змагацца і не буду. Атрымаецца адразу — добра. Не — дык не. Там на фота яшчэ ялец ёсць. Дык у ім трохі болей за дваццаць сантыметраў. Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	IMG_20260711_145325.jpg
Просмотров:	2101
Размер:	593.2 Кб
ID:	4566343
          I з вудай дзядзька шчасце мае:
          Язёў занадзiць i кiлзае;
          Язi ў тры хунты i ў чатыры!

          Якуб Колас

          Комментарий



          • Схадзіў і ў нядзелю. Як яно атрымалася. На апошняй рыбалцы пачыналі лавіць з траюрадным братам і яго сынам. Ну, я вазьмі і ляпні — а паехалі ў ноч з нядзелі на панядзелак у адно вядомае, але толькі вузкаму колу людзей месца (таксама на Вяллі, але бліжэй да Смаргоні). А ён вазьмі і адкажы — а паехалі. Шчыра кажучы, я і сам не вельмі рады такому адказу быў. Справа ў чым: калі не клюе дзве гадзіны, для яго гэта ўжо правал, а мне хацелася б і ноч адседзець, а ён захоча да хаты. Кажучы наперад, так і атрымалася.

            Прыехалі мы ў шостай гадзіне. А месца шыкоўнае!!! Ён з сынам адразу сеў на праверанае (не намі), а я там і не збіраўся. Ніжэй — ну проста шык!!! Але неяк напружыла адсутнасць слядоў рыбакоў. Паставіў маркерны грузік і... Глыбіня ну проста выдатная, але зноў «але». Пару метраў працягнеш — корч, яшчэ пару — зноў, бліжэй — трава. Ніжэй па плыні — тая ж гісторыя. Гора, бяда. Але дзе наша не прападала? Вышэй па плыні таксама нядрэнна. Некалі там непралазнае балота было, а зараз нічога — можна жыць. Маркер паказаў таксама нядрэнную глыбіню, не так як ніжэй, але пад метры тры. Відавочны ўваход у яму. Ну і паехалі.

            Адзін прама насупраць сябе метраў на дваццаць пяць, з кармушкай на 80 грамаў — плынь трымае, на грані, але трымае. Другі метраў на пятнаццаць вышэй, з такой жа вагай на той жа адлегласці ад берага, ну а трэці ніжэй метраў на пятнаццаць і бліжэй да берага з пяццю дзесяткамі грамаў. Другі і трэці — то шукальнікі халявы, а першым пачаў раскормліваць. З кручком, а на ім пяць апарышаў, перазакіды праз хвілін пяць. І ўжо на трэцім паклёўка. Ну, як паклёўка — так, абы-што. І на чацвёртым. А на пятым — плотка грамаў на пяцьдзясят. І на шостым, і на сёмым... Але ўсё міма.

            Потым ціха, ну і вырашыў я пачакаць. Трохі квівер пачаў варушыцца — падсёк, і паняслася душа ў рай! Галава ў гэтыя моманты працуе на ўсе сто, гэта потым дрыжыкі ў каленях ды соплі з носу. Дастаў я яго. А гэта — ЯЗЬ!!! На вока даць яго вагу адразу не змог — не так часта іх лавіў, а вагі паказалі 1845!

            А далей... А ўсё далей. Паклёўкаў шмат — толку нуль. І на кукурузу пачаліся такія ж дрыжыкі. Яшчэ тры плоткі дастаў, адна грамаў на сто. А потым загрымела, з маланкамі. Ужо дамовіўся быў, што ноч адлаўлю, а раніцай Ігар мяне забярэ, але я забаяўся таксама, можа, і дарма.

            У адзінаццаць ужо сядзеў у хаце. А ў аўторак — на Мінск. Можа, сёння яшчэ ўвечары зматаюся, а можа, і не...

            ПЫ.СЫ. Як з фатаграфіямі атрымаецца, не ведаю. Адправіцца з першага разу — добра. Не — тады ў сераду.

            ПЫ.ПЫ.СЫ. Хоць і заканчваюцца вілейскія прыгоды, але ўсё роўна — добра ж як! Былі і паходы з унукам у лес по грыбы ды ягады. Былі і купанні ў Вяллі з сінімі губамі і словамі «я яшчэ хачу»... Шмат чаго было... Дзякуй вялікі жонцы. Каб не яна, не хадзіў бы не толькі на Вяллю, а наогул на рыбалку пасля хваробы. Можна сказаць, на ногі паставіла. Ай, добра та як!!! І так хочацца, каб было такіх прыгод яшчэ шмат...

            ПЫ.ПЫ.ПЫ.СЫ. Прабачце, усё што змог адправіць. Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	IMG_20260713_011510.jpg Просмотров:	100 Размер:	158.0 Кб ID:	4566487
            Последний раз редактировалось UGO; 13.07.2026, 07:59.
            I з вудай дзядзька шчасце мае:
            Язёў занадзiць i кiлзае;
            Язi ў тры хунты i ў чатыры!

            Якуб Колас

            Комментарий


            • Без усялякай храналогіі, не абразаючы і не выбіраючы лепшыя. Проста фота. Можа і паўторкі ёсць. За час, страчаны на адпраўку фота, з’явілася лёгкая алергія. Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	в.jpg
Просмотров:	723
Размер:	294.0 Кб
ID:	4566653 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	в2.jpg
Просмотров:	606
Размер:	86.0 Кб
ID:	4566654 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	в3.jpg
Просмотров:	613
Размер:	149.5 Кб
ID:	4566655 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	в4.jpg
Просмотров:	612
Размер:	152.0 Кб
ID:	4566656 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	в5.jpg
Просмотров:	612
Размер:	349.3 Кб
ID:	4566657 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	в6.jpg
Просмотров:	614
Размер:	239.9 Кб
ID:	4566658 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	в7.jpg
Просмотров:	621
Размер:	164.9 Кб
ID:	4566659 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	в8.jpg
Просмотров:	619
Размер:	344.1 Кб
ID:	4566660 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	язь.jpg
Просмотров:	651
Размер:	546.7 Кб
ID:	4566661 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	язь2.jpg
Просмотров:	637
Размер:	527.0 Кб
ID:	4566662 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	язь3.jpg
Просмотров:	656
Размер:	235.6 Кб
ID:	4566663
              I з вудай дзядзька шчасце мае:
              Язёў занадзiць i кiлзае;
              Язi ў тры хунты i ў чатыры!

              Якуб Колас

              Комментарий


              • Трохі галоўнага фігуранта мінулай дзеі. Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	у8.jpg
Просмотров:	748
Размер:	738.6 Кб
ID:	4566665 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	у7.jpg
Просмотров:	667
Размер:	696.3 Кб
ID:	4566666 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	у6.jpg
Просмотров:	656
Размер:	726.0 Кб
ID:	4566667 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	у5.jpg
Просмотров:	637
Размер:	548.3 Кб
ID:	4566668 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	у4.jpg
Просмотров:	694
Размер:	457.0 Кб
ID:	4566669 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	у3.jpg
Просмотров:	666
Размер:	430.6 Кб
ID:	4566670 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	у2.jpg
Просмотров:	672
Размер:	409.1 Кб
ID:	4566671 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	у.jpg
Просмотров:	649
Размер:	274.1 Кб
ID:	4566672 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	у10.jpg
Просмотров:	636
Размер:	713.3 Кб
ID:	4566673 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	у11.jpg
Просмотров:	685
Размер:	713.3 Кб
ID:	4566675 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	д1.jpg
Просмотров:	652
Размер:	271.9 Кб
ID:	4566674
                I з вудай дзядзька шчасце мае:
                Язёў занадзiць i кiлзае;
                Язi ў тры хунты i ў чатыры!

                Якуб Колас

                Комментарий


                • Интересно,у вас язики частенько попадаются ,я был,только яльчика взял)Скоро еще один бросок

                  Комментарий

                  Показать

                  • 1973Дима
                    1973Дима комментирует:
                    Редактировать комментарий
                    Каб было ўсё так проста! За ўсю Вяллю казаць не буду, хоць трохі і больш ведаю, але тое толькі на словах. Менш-больш упэўнена толькі пра ўчастак ад Вушы і трохі не даходзячы да Бухты. Сам, не лічачы гэтага года, апошні раз язёў лавіў ну вельмі даўна. Але чуў і бачыў апошнія гады чатыры-пяць, што ловяць. Ну і месцы, дзе яны некалі пападаліся ці лавіў у гэтым, ці бачыў... А іх разам з перспектыўнымі — і пшык: пяць, дзе бачыў ці лавіў, і тры, дзе ён павінен быць, але я не дабіраўся. Але тут ёсць і адно «але». Адно месца з іх: каб я не ведаў, што там ёсць рыба, прайшоў бы не глянуўшы. А там рыба ёсць, і язь у тым ліку. Раней тут было ну проста шыкоўна, але з часам недзе трохі замыла, нешта сцёрлася — і з першага позірку і не дагадаешся, што рыба там ёсць. Ну, і гэта Вялля. Віляе не толькі ў прамым сэнсе... Зразумець гэту раку не так ужо і проста.

                  • Кук
                    Кук комментирует:
                    Редактировать комментарий
                    В конце концов для чего мы тут "клуб"?

                    На Вилии я поймал ноль язей, да и не пытался поймать. Но видел. Язевое место - это променадик вдоль береговой растительности с медленным течением. Т.е. нужно найти отбивочку, чуть отклоняющую течение от берега, чтобы шириной в метр и длиной метров пять образовалась область медленного течения. Глубины в один метр достаточно. Язь двигается вдоль береговой растительности, соскабливая с её стеблей всё, что там ползает, в верхней точке отклоняется в основную струю, которая быстро сносит его в нижнюю точку, и поднимается снова. Стоя неподвижно в высокой траве, можно долго наблюдать, как он наматывает круги и смокчет стебли.

                    Если бы я хотел поймать язя, искал бы малопосещаемый участок, где на 100 метров берега приходится 3-4 таких променадика, всыпал бы в каждый по жменьке кукурузы и тихонько просидел бы пару дней с утра до вечера с полудонкой.

                    Проблема в том, что искать такие места надо до середины июня, пока берег ходовой. Нынешняя стадия развития прибрежной осоки и крапивы а-ля джунгли Вьетнама поиску не способствует.

                  • 1973Дима
                    1973Дима комментирует:
                    Редактировать комментарий
                    Кук, "язевое место - это променадик вдоль береговой растительности с медленным течением" — ад Вушы да бухты пакажы мне гэткія месцы? Уздоўж травы — добра калі метр будзе. Дзе там язь будзе? "Т.е. нужно найти отбивочку, чуть отклоняющую течение от берега, чтобы шириной в метр и длиной метров пять образовалась область медленного течения" — зноў тое самае. Дзе тыя месцы? "где на 100 метров берега приходится 3-4 таких променадика" — у мяне ўражанне, што мы пра розныя рэкі размаўляем.

                    Маё тыповае места: выхад з ямы (зараз тут і два метра ўжо яма), ці ўваход у яе (на выхадах будзе шмат карчэй), метраў пятнаццаць, дваццаць ад берага. Кляваў у мяне і другіх не ў дзень. Таму недзе каля восьмай вечара добра кармлюся і да дванаццатай як язь, так і лешч з галаўлём можа ўзяць (а можа і не ўзяць). Потым пад раніцу яшчэ корма. А як сонца ўстане — да дому. Ну ці варыянт з дзесяццю закідухамі: кінуў, ды раз у гадзіну перакідвай. Так таксама робяць і ловяць.

                • Сообщение от 1973Дима Посмотреть сообщение
                  ад Вушы да бухты пакажы мне гэткія месцы?
                  Да пожалуйста. Желтая точка - вниз до первого высокого дерева, зеленая - где дикая круча закончилась и можно хоть как-то подобраться к воде. Дело в том, что такие же точно кармашки нужны при ловле щуки, исследуя Вилию я их вполне находил от Залесья и почти до Сморгони.

                  Как мы, однако, обогатили юного коллегу, а? А он нам по-прежнему должен рассказать о белом хищнике возле своей дачи.

                  И еще вопрос: вот в районе выхода из ямы, где корчи, между полночью и, скажем, двумя часами ночи что-нибудь с воды слышно? В буквальном смысле, ушами.
                  Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	вилия.JPG
Просмотров:	18
Размер:	96.0 Кб
ID:	4569609
                  The rifle is the first weapon you learn how to use, because it lets you keep your distance from the client. The closer you get to being a pro, the closer you can get to the client.

                  Комментарий

                  Просматривают:

                  Свернуть

                  Кто рыбачит

                  Свернуть

                  На рыбалке никого нет

                  Обработка...
                  X