Объявление

Свернуть
Пока нет объявлений.

Вилия

Свернуть
X
 
  • Фильтр
  • Время
  • Показать
Очистить всё
новые сообщения

  • Вилия

    Река Вилия в Литве - Нярис (ВІЛІЯ, Вяльля (літ. – Нярыс)) река на территории Беларуси и Литвы, правый приток Нёмана.

    Длина 498 км, в Беларуси – 264 км. Площадь водозабора 25,1 тыс. км2, на территории Беларуси – 11 тыс.км2. подробнее>>>

    ------------------------------
    Отчеты с рыбалок на участке, подпруженном Вилейским водохранилищем, - в теме Верховья Вилейского водохранилища.


    Рыбацкая ОБЩАЛКА любителей рыбалки на р.Вилия находится здесь
    Последний раз редактировалось UGO; 21.05.2020, 12:28.

  • Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	photo_2026-07-06_00-18-50.jpg Просмотров:	0 Размер:	330.9 Кб ID:	4565911 Быў з пятніцы. Закінуўся, яшчэ і сямі не было. План скарэктаваны з улікам магчымых байдарачнікаў, і яны былі. Два фідэры гадзін да дзевяці ўздоўж берага на кукурузу, а трэцім паціху раскормліваць. Не сказаць, што весела, але і не сумна да цемры было. Два яльцы, дзве ўклейкі, невялічкая плотка, адна добрая паклёўка на кукурузу (міма).
    У дзевяць усе фідэры ў баявы стан — і паняслося. У лятучых мышаў, відаць, фэст нейкі быў. Светлякі добра калі на хвілін пяць супакойваліся. А вось з рыбай — гора, бяда. Потым ветрачок падняўся, мошак, відаць, здула, а з імі і крылатых вампіраў. А вось з рыбай неяк не надта. Ужо ў галаве былі думкі, што ў адчаі буду распісваць, як усё ж такі добра і прыгожа на Вяллі і тады, калі і рыба не ловіцца.
    Але бліжэй да дзвюх спачатку ладная для Вяллі гусцёрка, потым падлешчык, паменьш гусцёрка, дзве добрыя паклёўкі — міма. А потым і ён. Колькі заважыў, дакладна не ведаю. Недзе столькі, як і карп на Лошыцкім (Турыст, гэта справаздача з Вяллі). Але ж то нейкі недарэчны карп, а гэта лешч вілейскі. Тут і параўноўваць нічога не трэба. Моцны, зараза!
    Неяк уся прыгажосць прапала. Дакладней, нікуды яна не дзелася, яна тут, навокал, толькі прабач — я другімі справамі заняты, не да вас. А потым... А потым яшчэ адна нерэалізаваная і ўсё. Ціш ды гладзь. А я што? А я нічога. Мне і так добра, нават вельмі добра. Пасядзеў трохі ды ў пяць дадому паклэпаў.
    ПЫ.СЫ. Яшчэ дзевяць дзён тут буду. Тры рыбалкі, хутчэй за ўсё, наперадзе. Добра та як!
    ПЫ.ПЫ.СЫ. Было ў планах трохі памяняць лакацыю. А зараз і не ведаю. Там месца значна перспектыўнейшае, але ёсць вялікі мінус. Адразу за спіной — лецішчы. Песні і іншыя пабочныя эфекты цывілізацыі я і ў Лошыцы адчую.
    ПЫ.ПЫ.ПЫ.СЫ. Тэкст пісаў у суботу. З такім інтэрнэтам (ён трохі ноччу, а ў дзень у прыбіральні на вуліцы), ды к таму ж запамятываю правільна на рыбалцы фоткі рабіць — таму адпраўляю праваздачу толькі зараз. Ну і фатаграфіі трохі пазней, калі атрымаецца. Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	photo_2026-07-04_11-43-52.jpg Просмотров:	0 Размер:	388.1 Кб ID:	4565909 Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	photo_2026-07-06_00-19-32.jpg Просмотров:	0 Размер:	588.3 Кб ID:	4565910 Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	photo_2026-07-06_00-19-56.jpg Просмотров:	0 Размер:	317.1 Кб ID:	4565912 Вось i фота. Пакуль уставiў, тры поты сышло...
    Последний раз редактировалось 1973Дима; 06.07.2026, 02:14.
    I з вудай дзядзька шчасце мае:
    Язёў занадзiць i кiлзае;
    Язi ў тры хунты i ў чатыры!

    Якуб Колас

    Комментарий

    Показать

    • рыжий ЛЕЩ
      рыжий ЛЕЩ комментирует:
      Редактировать комментарий
      Отличная рыбалка, поздравляю! Судя по фото, там не только ЛЕЩ, но и елец трофейный. Параметры ельца в студию)

    • 1973Дима
      1973Дима комментирует:
      Редактировать комментарий
      рыжий ЛЕЩ, ялец добры, прыкладна 25 см (без хваста), але цягнуць яго на кармушку 80 гр... Толькі пад берагам зразумеў, што рыба ёсць. Можа па восені, ды на Вушу...

  • Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	rhfzdbl.jpg
Просмотров:	81
Размер:	272.3 Кб
ID:	4566068 У плане была начная з нядзелі на панядзелак. Толькі ў планах не было ўлічана свята. Купалле было ў суботу. Дзеці ў Залессі святкавалі, казалі, што праграма добрая была. Я на канапе пасля рыбалкі з унукам. Жонка і ў вёсцы добра пасвяткавала. А ў нядзелю дзеці пашуравалі ў Мінск, а жонка прыхварэла трохі. І з чаго б гэта? Ну і добра. З Тосікам трохі пагулялі, трохі паваявалі і нядрэнна выспаліся. А ноччу да таго ж дождж споры быў.
    А ў панядзелак недзе а палове на шостую — на Вяллі. Чаго чакаць, не разумеў ні кроплі. Надвор'е круціць па-дзіцячы. Пахаладала з аднаго боку, што нядрэнна. Але злом такі нічога добрага не дае. Да таго ж вецер зусім не божы. Ды яшчэ сонца то з'явіцца, то за чорную хмару схаваецца. Ды і пачатак не надта. На Даё Шыма (тэст да 150) паставіў кармушку на 50 грамаў ды шпульнуў на самую плынь. Ды яе і панясло, як дурніцу. Заўважыў, што нешта не тое, калі на інспірыёне (тэст да 90) неяк цяжкавата кармушка адчуваецца. Пераблытаў кармушкі. Неяк разабраўся і пачаў карміць. Ды нешта не так. За ўвесь час — адна ўклея і маўчок. Трохі пабалаваўся з вудай. Каб было жаданне, уклейкі налавіў бы без праблем. Плюнуў ды сеў на ківеры глядзець ды цемры чакаць.
    Не дачакаўся. Як клюнуў — не бачыў. Вось на імгненне адвярнуўся, а фідэр ужо зляцеў са стойкі і некуды далей рухаецца. Адразу зразумела — галавень! Баец, прычым ужо не ў першы раз. Калі фота загрузіцца, можна будзе разглядзець яго баявыя шрамы. А далей зноў цішыня. Да дзевяці. Тут лешч на апарыша. Такога на ВВ ці ММ цягнуў бы адной катушкай, а тут... Толькі перазакінуў, а другі фідэр у палёт сабраўся. Яшчэ галавень! Трохі большы. Пасля дробязь трохі клявала, але ўжо не тое — адрэналін атрыманы.
    А а палове дванаццатай нейкі дождж запрасіў, і гэта канчаткова вымусіла ісці ў хатку. Ну, тут па класіцы: падсак складзены — і паклёўка. Зноў лешч. Бераг там не надта... Але неяк узяў і дадому. Ну добра ж!!!
    ПЫ.СЫ. У мяне яшчэ амаль два тыдні адпачынку. Думаў апошні ў Мінску правесці — пратэсціць херабунячыя паплаўкі... А яно мне трэба? Буду думаць.
    ПЫ.ПЫ.СЫ.Трохі пра тэхнічныя моманты, неяк прапусціў гэта — можа каму цікава будзе. Лаўлю лешча на звужэнні (глыбіня, можа, метры з два), галавеньчыка трохі ніжэй (тут мялее паступова). На лешча вага кармушкі 80 грамаў і дыстанцыя метраў дваццаць пяць. Галавень — яшчэ бліжэй і 50 грамаў. Іх на кукурузу, можа б, і на пуфікі брала, але тут як? І лянота, і, як кажуць, ад дабра дабра не шукаюць. Ляшчы па класіцы — чарвяк ці апарыш. Па тэмпе — спачатку раз у хвілін пяць, потым дубіню. Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	u1.jpg
Просмотров:	68
Размер:	567.9 Кб
ID:	4566069 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	лещ день.jpg
Просмотров:	63
Размер:	495.1 Кб
ID:	4566070 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	г2.jpg
Просмотров:	63
Размер:	496.7 Кб
ID:	4566071 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	лещ ночь.jpg
Просмотров:	62
Размер:	423.5 Кб
ID:	4566072 Нажмите на изображение для увеличения.

Название:	усе.jpg
Просмотров:	70
Размер:	440.9 Кб
ID:	4566073
    Последний раз редактировалось 1973Дима; Вчера, 16:51.
    I з вудай дзядзька шчасце мае:
    Язёў занадзiць i кiлзае;
    Язi ў тры хунты i ў чатыры!

    Якуб Колас

    Комментарий

    Просматривают:

    Свернуть

    Кто рыбачит

    Свернуть

    На рыбалке никого нет

    Обработка...
    X