Объявление

Свернуть
Пока нет объявлений.

Вилия

Свернуть
X
 
  • Фильтр
  • Время
  • Показать
Очистить всё
новые сообщения

  • Вилия

    Река Вилия в Литве - Нярис (ВІЛІЯ, Вяльля (літ. – Нярыс)) река на территории Беларуси и Литвы, правый приток Нёмана.

    Длина 498 км, в Беларуси – 264 км. Площадь водозабора 25,1 тыс. км2, на территории Беларуси – 11 тыс.км2. подробнее>>>

    ------------------------------
    Отчеты с рыбалок на участке, подпруженном Вилейским водохранилищем, - в теме Верховья Вилейского водохранилища.


    Рыбацкая ОБЩАЛКА любителей рыбалки на р.Вилия находится здесь
    Последний раз редактировалось UGO; 21.05.2020, 12:28.

  • Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	photo_2026-07-06_00-18-50.jpg Просмотров:	0 Размер:	330.9 Кб ID:	4565911 Быў з пятніцы. Закінуўся, яшчэ і сямі не было. План скарэктаваны з улікам магчымых байдарачнікаў, і яны былі. Два фідэры гадзін да дзевяці ўздоўж берага на кукурузу, а трэцім паціху раскормліваць. Не сказаць, што весела, але і не сумна да цемры было. Два яльцы, дзве ўклейкі, невялічкая плотка, адна добрая паклёўка на кукурузу (міма).
    У дзевяць усе фідэры ў баявы стан — і паняслося. У лятучых мышаў, відаць, фэст нейкі быў. Светлякі добра калі на хвілін пяць супакойваліся. А вось з рыбай — гора, бяда. Потым ветрачок падняўся, мошак, відаць, здула, а з імі і крылатых вампіраў. А вось з рыбай неяк не надта. Ужо ў галаве былі думкі, што ў адчаі буду распісваць, як усё ж такі добра і прыгожа на Вяллі і тады, калі і рыба не ловіцца.
    Але бліжэй да дзвюх спачатку ладная для Вяллі гусцёрка, потым падлешчык, паменьш гусцёрка, дзве добрыя паклёўкі — міма. А потым і ён. Колькі заважыў, дакладна не ведаю. Недзе столькі, як і карп на Лошыцкім (Турыст, гэта справаздача з Вяллі). Але ж то нейкі недарэчны карп, а гэта лешч вілейскі. Тут і параўноўваць нічога не трэба. Моцны, зараза!
    Неяк уся прыгажосць прапала. Дакладней, нікуды яна не дзелася, яна тут, навокал, толькі прабач — я другімі справамі заняты, не да вас. А потым... А потым яшчэ адна нерэалізаваная і ўсё. Ціш ды гладзь. А я што? А я нічога. Мне і так добра, нават вельмі добра. Пасядзеў трохі ды ў пяць дадому паклэпаў.
    ПЫ.СЫ. Яшчэ дзевяць дзён тут буду. Тры рыбалкі, хутчэй за ўсё, наперадзе. Добра та як!
    ПЫ.ПЫ.СЫ. Было ў планах трохі памяняць лакацыю. А зараз і не ведаю. Там месца значна перспектыўнейшае, але ёсць вялікі мінус. Адразу за спіной — лецішчы. Песні і іншыя пабочныя эфекты цывілізацыі я і ў Лошыцы адчую.
    ПЫ.ПЫ.ПЫ.СЫ. Тэкст пісаў у суботу. З такім інтэрнэтам (ён трохі ноччу, а ў дзень у прыбіральні на вуліцы), ды к таму ж запамятываю правільна на рыбалцы фоткі рабіць — таму адпраўляю праваздачу толькі зараз. Ну і фатаграфіі трохі пазней, калі атрымаецца. Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	photo_2026-07-04_11-43-52.jpg Просмотров:	0 Размер:	388.1 Кб ID:	4565909 Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	photo_2026-07-06_00-19-32.jpg Просмотров:	0 Размер:	588.3 Кб ID:	4565910 Нажмите на изображение для увеличения.  Название:	photo_2026-07-06_00-19-56.jpg Просмотров:	0 Размер:	317.1 Кб ID:	4565912 Вось i фота. Пакуль уставiў, тры поты сышло...
    Последний раз редактировалось 1973Дима; Сегодня, 02:14.
    I з вудай дзядзька шчасце мае:
    Язёў занадзiць i кiлзае;
    Язi ў тры хунты i ў чатыры!

    Якуб Колас

    Комментарий

    Показать

    • рыжий ЛЕЩ
      рыжий ЛЕЩ комментирует:
      Редактировать комментарий
      Отличная рыбалка, поздравляю! Судя по фото, там не только ЛЕЩ, но и елец трофейный. Параметры ельца в студию)

Просматривают:

Свернуть

Кто рыбачит

Свернуть

На рыбалке никого нет

Обработка...
X