У Бабруйску пачалі выпускаць “чарніла” ў пластыкавых пляшках.
У бабруйскіх крамах павышанай папулярнасцю карыстаецца пладовае віно “Спелая вішня”. Яно вылучаецца незвычайнымі пляшкамі.
Вытворца – мазырскі завод “Этанол” – на вокладцы сцвярджае, што адметнасцю віна з’яўляецца яго палепшаная якасць. Але найбольшая адметнасць віна – новы від тары. Цяпер “народны” алкагольны напой можна набыць у “бяспечнай” і экалагічнай пластыкавай пляшцы аб’ёмам 0,75 літра.
Выгоды мазырскага вынаходства відавочныя. Пластык таннейшы за шкло, а значыць, памяншаецца і кошт самаго напою. Пляшка новага віна абыходзіцца цяпер у 3500 рублёў. Акрамя таго, з пластыкавай пляшкі немагчыма зрабіць “ружачку”, таму менш будзе ахвяраў п'яных боек.
Бабруйскія “самелье” ацанілі новы напой: паліцы з “Спелай вішняй” заўжды напалову пустыя. А ў вялікіх крамах часта побач з паліцамі выстаўляюць віно проста ва ўпакоўках.

1 Фото
Прокомментировать: